Грамадства1616

Міліцыя кажа, што шведскага дыпламата 22 чэрвеня не затрымлівалі

МУС абверг інфармацыю пра затрыманне вечарам 22 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікамі беларускай міліцыі намесніка кіраўніка пасольства Швецыі ў Беларусі Дэвіда Эмтэстама.

«Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Спадар Эмтэстам праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь не затрымліваўся», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 23 чэрвеня на сайце МУС Беларусі.

Нагадаем, паводле звестак шведскай газеты Aftonbladet, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць другога сакратара пасольства Швецыі Дэвіда Эмтэстама.

Фотаздымак, які выявіў спробу затрымання дыпламата, абышоў увесь свет.

Эмтэстама адпусцілі пасля таго, як ён прад’явіў свае дакументы.

Дэвід Эмтэстам цяпер фактычна кіруе пасольствам Швецыі ў Мінску, бо пасол Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў адпачынку.

Пасол Беларусі ў Швецыі Андрэй Грынкевіч 23 чэрвеня быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Як паведаміў сайт МЗС Швецыі, пасол выкліканы ў сувязі з інцыдэнтам са шведскім дыпламатам, якога праваахоўныя органы Беларусі спрабавалі затрымаць у Мінску вечарам 22 чэрвеня падчас акцыі маўклівага пратэсту.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць