Грамадства

Рэдактара «Народных навінаў Віцебску» выклікаюць на допыт

Як расказаў сам Сяргей Серабро, яго выклікалі праз тэлефон у дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў, каб дапытаць пра заклікі да агульнабеларускага страйку.

Заклік распачаць 3 ліпеня бестэрміновы агульнабеларускі страйк зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду» ў допісе былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова.

Заснавальнікам форуму зьяўляецца Сяргей Серабро, і адносна допісу Сяргея Рыжова ён ужо даваў тлумачэньні ў Віцебскай абласной пракуратуры 16 чэрвеня. У той самы дзень у пракуратуру выклікалі і ініцыятара страйку спадара Рыжова.

Сяргей Серабро патлумачыў, што Рыжоў — шараговы карыстальнік форуму, адмыслова створанага для таго, каб кожны ахвотны мог разьмясьціць на ім нейкую тэму для грамадзкага абмеркаваньня. Рэдактар незалежнага сайту і заснавальнік віцебскага форуму ня ведае, ці распачата справа супраць Сяргея Рыжова або яшчэ толькі праводзіцца праверка пасьля зьяўленьня інфармацыі пра страйк, мэта якога — «падзеньне рэжыму Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне сумленных выбараў і пачатак шляху да пабудовы сапраўды народнай рэспублікі, свабоднай у сваім выбары гістарычнага шляху», як напісана ў інтэрнэт-звароце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць