Эканоміка33

Мінэканомікі: У Беларусі запаволіўся тэмп росту інфляцыі

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, за шэсць месяцаў індэкс спажывецкіх цэн па прагнозе складзе 33–34%. У цэлым, ацэньваючы сітуацыю ў краіне, міністр падкрэсліў, што эканамічны рост забяспечаны пры пагаршэнні некаторых якасных паказчыкаў.

Паводле слоў Снапкова, тэмп росту прадукцыйнасці працы за паўгода склаў 10,7%, што на 1,3% ніжэй за паказчык студзеня-мая гэтага года. Зніжэнне энергаёмістасці ВУП склала 7–8%. Пры гэтым за чатыры месяцы, як паведаміў міністр, гэты паказчык складаў 9%. Снапкоў адзначыў, што гэта звязана, у прыватнасці, з " інфляцыяй, што імпартуецца ў краіну».

Згодна з прагнозам, па выніках паўгоддзя рост прамысловай вытворчасці ў краіне складзе 10,5–10,7%. Такія паказчыкі Снапкоў растлумачыў зніжэннем тэмпаў росту нафтаперапрацоўкі. Тэмп росту аб’ёмаў сельгасвытворчасці прагназуецца на ўзроўні 3% пры зніжэнні рэнтабельнасці продажу да 2%. Міністр падкрэсліў, што гэта звязана з сезонным скарачэннем аб’ёмаў вытворчасці і ўдаражэннем імпарту бялковых кармоў. Паводле яго слоў, станоўчыя тэндэнцыі захоўваюцца ў знешнім гандлі. У прыватнасці, запаволіўся рэзкі рост адмоўнага сальда знешняга гандлю.

Акрамя таго, за пяць месяцаў гэтага года «ўпершыню за апошнія некалькі гадоў тэмп росту экспарту перавысіў тэмп росту імпарту на 4,5 працэнтнага пункта», сказаў Снапкоў.

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал знізіўся да 122–123%.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што гэта звязана з мерамі па збалансаванасці ўнутранага попыту.

Паводле слоў міністра, стабільная сітуацыя захоўваецца на рынку працы. Узровень беспрацоўя наблізіўся да 0,7–0,8%. «Гэта з’яўляецца сацыяльна дапушчальнай мяжой», — сказаў ён.

Таксама назіраецца тэндэнцыя зніжэння рэальных грашовых даходаў і заработнай платы. Разам з тым скарачаецца разрыў паміж тэмпамі прадукцыйнасці працы і тэмпамі росту заработнай платы. Паводле слоў Снапкова, адна з ключавых задач — каб «тэмпы росту прадукцыйнасці працы апярэджвалі тэмпы росту заработнай платы».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты18

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты18

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць