Грамадства3838

Сумар запярэчыў ураду

Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама адмовіўся завізаваць пастанову ўрада па так званай «пяцідзёнцы» — рашэнне, паводле якога людзі на аўто могуць перасякаць мяжу раз у пяць дзён.

Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўрада па так званай «пяцідзёнцы» — рашэнне, паводле якога людзі на асабістых аўто могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.

«Я пісьмова прапанаваў не абмяжоўваць правы грамадзян на свабоднае перамяшчэнне — урэшце, яно гарантаванае Канстытуцыяй, — растлумачыў Канстанцін Сумар газеце «Вечерний Брест». — Сутнасць прапановы зводзілася да наступнага — хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але ў бензабаку аўтамашыны не павінна быць больш за 10 літраў бензіну, а ў багажніку — тавараў.

Я сустракаўся з людзьмі на мяжы і падзяляю абурэнне грамадзян.
Бо трэба паехаць да сяброў або сваякам на пахаванне або ўрачыстасць, на лячэнне або экскурсію».

Цікава і тое, што кіраўнік Брэстчыны раптам усвядоміў, што ў людзей павінна быць права на пратэст, што ім павінна быць дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне, і даручыў знайсці ў горадзе дадатковыя пляцоўкі для правядзення масавых мерапрыемстваў, акрамя стадыёна «Лакаматыў».

«Калі казаць аб невялікіх групах людзей, якія замест таго каб рэальна свае маладыя сілы накіраваць на што-небудзь карыснае, выбралі нейкі «маўклівы пратэст»,

то гэта іх права»,
 — заявіў ён. Праўда, ён усё яшчэ цешыць сябе думкай, што такія пратэсты не з’яўляюцца праявай перакананняў людзей і што яны «скачуць пад чужую дудку». Зрэшты, не выключана, што апошняе ўдакладненне зроблена спецыяльна для пільных ідэолагаў.

Каментары38

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы20

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы20

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць