Грамадства66

Лукашэнка не супраць стварыць у Беларусі клуб военачальнікаў

Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам клуба военачальнікаў Расійскай Федэрацыі Анатолем Куліковым.

Клуб военачальнікаў Расійскай Федэрацыі заснаваны ў 2005 годзе. У яго склад, які аб’ядноўвае вышэйшае аператыўна-стратэгічнае звяно кіравання ваеннымі і ваенізаванымі арганізацыямі Расіі, уваходзяць больш як 2 тыс. дзеючых і знаходзячыхся ў запасе і ў адстаўцы вышэйшых афіцэраў Міністэрства абароны, МУС, ФСБ, МНС, іншых сілавых ведамстваў.

Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці клуба — патрыятычнае выхаванне грамадзян, шэфства над ветэранамі і ваеннымі вучылішчамі, рэалізацыя праектаў, якія павінны ўмацоўваць сувязі паміж рознымі слаямі грамадства і пакаленнямі. Клуб узаемадзейнічае з аналагічнымі замежнымі арганізацыямі па пытаннях калектыўнай бяспекі, процідзеяння тэрарызму, наркапагрозе і кантрабандзе.

Анатоль Кулікоў расказаў аб дзейнасці клуба, а таксама прапанаваў абмеркаваць магчымасць стварэння такой арганізацыі ў Беларусі.

«У нас у Беларусі многія помняць гады вашай службы, вашу дзейнасць яшчэ палкоўнікам пры тушэнні пажару на ЧАЭС, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Анатоля Кулікова. — Мы часта сустракаліся, калі вы працавалі на адпаведных пасадах пры першым Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Ведаю вашу пазіцыю, абсалютна яе тады падтрымліваў і цяпер таксама. Мне вельмі імпануе тое, што вы адзін з нямногіх у Расіі гаворыце праўду, хоць гэта і горкая праўда. Больш таго, вы і ўлады крытыкуеце, калі яны недзе памыляюцца. Гэта ўсё правільна».

Паводле яго слоў, напярэдадні сустрэчы ён азнаёміўся не толькі з задачамі клуба, але і яго практычнай работай. «Яна сёння вельмі актуальная. Няма нічога дрэннага ў тым, каб мы такую арганізавалі дзейнасць», — падкрэсліў ён.

«Свет абсалютна крымінальны сёння.

І ўсё гэта (крымінал, карупцыя) да нас адтуль прыйшло, у асноўным з Захаду»,
 — адзначыў Лукашэнка.

«Што датычыцца нашай агульнай з вамі Айчыны, Расіі, Беларусі, і я не выключаў бы Украіну, то нам тут вельмі шмат давядзецца папрацаваць. Таму што свет не такі просты, і нямала гэтых праблем у нас, на жаль, з Расіяй, з’яўляюцца ўсё новыя і новыя. Таму любое аб’яднанне, асабліва ўплывовых людзей у Расійскай Федэрацыі, для нас вельмі важнае, архіважнае. Прынамсі, мы хоць бы да вас маглі б даводзіць тую інфармацыю, якой сёння расійскае грамадства, і нават эліта расійскага грамадства, не мае. Таму для нас гэта вельмі важна», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, гаворачы аб мэтах клуба. Анатоль Кулікоў сказаў: «Наша задача — максімальна выкарыстоўваць патэнцыял людзей, якія доўгія гады займаліся сур’ёзнымі праблемамі кіравання вялікімі воінскімі калектывамі, каб іх патэнцыял не згас, каб яны маглі ўдзельнічаць у распрацоўцы ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, удзельнічаць у рэфармаванні». «Мы таксама праводзім вялікую навуковую работу. Вядома, гэта няпроста — сказаць праўду і быць пачутымі, але нам гэта ўдаецца», — адзначыў ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»50

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім92

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»50

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць