Здарэнні11

Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы

У аператыўна-дзяжурную службу міліцыі Мінскай вобласці паступіла відэасведчанне: на дарозе знаходзяцца дзікія жывёлы.

На скрыншоце відэа бачна, як справа на дарогу выходзіць лось


На месца накіравалі супрацоўнікаў ДАІ, паведамляе прэс-служба МУС.

У ДАІ звяртаюць увагу кіроўцаў: неабходна быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва на ўчастках паблізу лясных масіваў.

Дзікія жывёлы могуць выбегчы на дарогу раптоўна, з-за кустоў або дрэў, не чакаючы з’яўлення аўтамабіляў. Буйныя жывёлы, такія як ласі або дзікі, маюць значную масу, і сутыкненне можа мець сур’ёзныя наступствы, уключаючы небяспеку для жыцця і здароўя.

Таксама жывёлы баяцца святла фар, што можа прымусіць іх стаць на месцы або наадварот — панікаваць і бегчы насустрач транспарту.

Апроч таго, у цемры, змярканні, тумане ці дажджы заўважыць жывёлу становіцца значна складаней.

ДАІ настойліва рэкамендуе:

— трымаць бяспечную хуткасць: асабліва ў месцах, дзе ёсць верагоднасць з’яўлення дзікіх жывёл (абазначаныя знакамі «Дзікія жывёлы»);

— у цёмны час сутак выкарыстоўваць дальняе святло фар: гэта дапаможа заўважыць жывёлу здалёку. Пераключайцеся на блізкае пры сустрэчным руху!

— не адцягвайцеся: выкарыстанне мабільнага тэлефона за рулём непрымальна, асабліва ва ўмовах павышанай рызыкі;

— лепш прытармазіць — не спрабуйце аб’ехаць жывёлу на вялікай хуткасці. Гэта можа быць больш небяспечна, чым тармажэнне.

Таксама рэкамендуецца паведамляць пра заўважаных жывёл: у выпадках з’яўлення дзікіх жывёл паведамляйце спецыялістам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Каментары1

  • Трапна
    10.06.2026
    Але вельмі эмацыйна, замест "дзікіх жывёл" лепей ўжыць "неўраўнаважаныя кіроўцы" ці "легка ўзбуджальныя кіроўцы"

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 43

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 43

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць