Меркаванні11

Лінднэр: Для паляпшэння інвестыцыйнага клімату Мінску неабходныя палітычныя рэформы

Гатоўнасць нямецкіх прадпрымальнікаў інвеставаць у беларускую эканоміку рэзка знізілася пасля снежаньскіх падзей мінулага года. Каб палепшыць інвестыцыйную прывабнасць краіны, Мінску неабходныя палітычныя рэформы,
заявіў выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнэр Лінднэр.

«Рэжыму ў Мінску варта зразумець, што ён у вельмі цяжкім становішчы. Сам факт існавання ў краіне палітвязняў шкодзіць інвестыцыйнаму клімату. Інвестары не адчуваюць даверу да прававой сістэмы Беларусі. Уладам у Мінску павінна быць зразумела, што ў такой сітуацыі неабходна вызваліць палітвязняў», — сказаў ён у інтэрв’ю «Нямецкай хвалі».

Паводле словаў эксперта, ён не раз казаў чальцам «беларускага ўрада пра тое, што для нямецкіх інвестараў галоўнай умовай пашырэння іх дзейнасці ў Беларусі з’яўляецца прававая бяспека і стварэнне ліберальнага грамадства».

Як заўважыў Лінднэр, «цяпер у рэспубліцы зарэгістравана 300 нямецкіх кампаній, а іх магло б быць нашмат больш».

«Нямецкія бізнэсоўцы маглі б значна больш актыўна ўдзельнічаць у новых эканамічных праектах, напрыклад, у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Шмат магчымасцяў для супрацоўніцтва ёсць у аграрным і фінансавым сектарах. Мы не можам пакуль да канца выкарыстоўваць наш патэнцыял, таму што не зусім ясна, як Беларусь будзе развівацца далей. У адміністрацыі прэзідэнта гатоўнасць да палітычных пераменаў вельмі нізкая», — зазначыў Лінднэр.

Ён таксама выказаўся супраць увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі,
бо «перш за ўсё гэта адаб’ецца на простых грамадзянах». «Няпроста лічыцца з тым, што на народ можа быць ускладзеная адказнасць за дзеянні кіраўніцтва краіны», — заўважыў эканаміст.

«Што да палітычных санкцый, то іх мы вітаем. Праўда, „чорны спіс“ асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза, варта было б таксама старанна праверыць. Магчыма, чыесьці прозвішчы апынуліся ў ім незаслужана, а тых, хто, напрыклад, нясе адказнасць за арганізацыю паказальных судоў над дэманстрантамі або за адлічэнне студэнтаў, у гэтым спісе няма», — дадаў ён.

Паводле яго словаў, пашырэнне эканамічных санкцый можа выклікаць неадэкватную рэакцыю беларускіх уладаў і ў канчатковым выніку адаб’ецца і на Германіі.

«Для Германіі такая сітуацыя не пройдзе бясследна. Мы залежныя ад Беларусі, бо праз гэтую краіну пралягае трубаправод „Дружба“. Па ім да нас з Расіі паступае нафта. Таму ў дадзеным пытанні важна, так бы мовіць, ведаць меру, каб не справакаваць не зусім адэкватную рэакцыю з боку Мінска».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны3

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі3

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць