Аўто11

12 жніўня дапушчальны ўзровень алкаголю ў крыві зніжаецца да 0,3 праміле

12 жніўня набудзе моц пастанова Савета міністраў Беларусі, згодна з якой дапушчальны для вадзіцеляў узровень утрымання алкаголю ў крыві зніжаецца з 0,5 да 0,3 праміле.

Гэтая мера, мяркуюць ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, дазволіць палепшыць сітуацыю на дарогах, выкараніць такое паняцце, як «астаткавая з’ява».

ДАІ нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення вадзіцель прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 15 да 35 базавых велічыняў (ад 525 тысяч да 1 мільёна 225 тысяч рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Калі нецвярозы вадзіцель да таго ж не мае права кіравання, то караецца штрафам у памеры ад 25 да 45 базавых велічыняў (ад 875 тысяч да 1 мільёна 575 тысяч рублёў). За паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане вадзіцель прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.

Паводле звестак УДАІ МУС, колькасць вадзіцеляў, якія ў першым паўгоддзі ў нецвярозым стане селі за руль і былі затрыманы інспектарам ДАІ, перавысіла 25 тысяч чалавек. За гэты ж час па віне п’яных вадзіцеляў на дарогах Беларусі загінулі 73 чалавекі, 341 атрымаў траўмы і калецтвы.

Летась на дарогах было выяўлена каля 5 тысяч вадзіцеляў, якія селі за руль у нецвярозым стане паўторна на працягу года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць