Грамадства3939

Супергерой маўклівых пратэстаў

«Канечне, баімся страціць працу. Але ў нас малое дзіця, хочацца, каб яно жыло ў свабоднай краіне і без страху», кажа жонка Сяргея Крукоўскага і просіць аб дапамозе.

Сяргей Крукоўскі (тады яшчэ не ведалі яго імя і прозвішча) стаў героем фотарэпартажу Еўрарадыё з адной з чэрвеньскіх маўклівых акцый (фота было вельмі папулярным у сацыяльных сетках). Тады ён застаўся на волі, а ў сераду, 13-га, патрапіў за краты. Людзі ў цывільным схапілі яго на сталічнай плошчы Якуба Коласа. Сяргей быў асуджаны на 8 сутак арышту.

Сяргей сядзіць на сутках, затое ўдалося пагутарыць з ягонай жонкай Аленай.

Раскажыце, што насамрэч у Сяргея «бэтманаўскага» ёсць, бо ён выглядае як сапраўдны кінагерой, калі яго нясуць у аўтобус?

«Насамрэч ён ніякая не зорка — сціплы хлопец, ніколі нічым не кічыўся. Проста ён такі пазітыўны чалавек у жыцці і не маркоціцца нават у самых складаных сітуацыях».

Ці на ўсе акцыі ходзіць Сяргей?

Алена: «Не, ён хадзіў не на ўсе акцыі. Мы хадзілі на нейкую з першых акцыяў, калі з’явіліся гэтыя фатаздымкі, але справа ў тым, што ў яго дастаткова складаная праца і ён увесь час загружаны».

Калі не сакрэт, якая праца, чым займаецца ваш муж?

Алена: «Ён працуе у будаўнічай арганізацыі майстрам, на будоўлі працуе».

А як да гэтага ставяцца калегі па працы? Ці ёсць нейкая салідарнасць з Сяргеем?

Алена: «Я хадзіла на адну з акцыяў. І хадзілі нейкія яго сябры. Я ведаю, што на працы яго людзі падтрымоўваюць, але не думаю, што там нехта выходзіў на вуліцы. Бо, вы ж разумееце, у людзей страх, страх згубіць працу, а тыя, хто могуць перакрочыць праз свой страх, тыя выходзяць на вуліцу».

Сяргей не баіцца страціць працу?

Алена:. «Думаю, што баіцца.

Але сітуацыя, якая склалася ў нас у краіне, так прыціснула, што няма сілаў цярпець гэта ўсё і страх адступіў на нейкае другое месца.
У нас малое дзіця, хочацца, каб гэтае дзіцё жыло ў вольнай краіне і жыло без страху. Дзеля дзіцяці вырашылі выказаць такі пратэст».

Ведаем, што Сяргей сядзіць «на сутках». Колькі яму далі?

Алена: «Яго арыштавалі на 8 сутак. Суд быў поўным абсурдам. Мы выбівалі адваката, мы хадайнічалі, каб выклікалі двух сведкаў, якія сведчаць, што ён там „нецэнзурна лаяўся, махаў рукамі і перашкаджаў грамадскаму парадку“. Не ведаю, ці мы выклікалі яшчэ большы гнеў суддзі,

але гэта прагучала, як здзек, калі яна сказала, што ўлічваючы, што ў нас маленькае дзіця і гэта змякчальная абставіна — і майму мужу даюць 8 сутак.

Мне зараз самае галоўнае — знайсці хоць некалькіх сведкаў, якія тады былі на плошчы і могуць пацвердзіць, што мой муж у момант затрымання размаўляў па тэлефоне і нікога не чапаў. Яшчэ ўчора мы падалі скаргу ў гарадскі суд. У панядзелак будзе разгляд гэтай справы і калі будуць паказанні сведкаў, то я спадзяюся, што мы нешта зможам зрабіць».

* * *

Алена Крукоўская шукае сведак здарэння, каб у судзе абскардзіць прысуд. Бацьку 9-месячнага дзіцяці асудзілі на 8 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за лаянку.

Тэлефон: + 375 44 714 54 13

Каментары39

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць