Музыка22

У Мінску выступіць адзін з заснавальнікаў Depeche Mode Эндзі Флетчэр

У прыхільнікаў Depeche Mode з'явілася нагода з нецярпеннем чакаць прыходу восені. 2 верасня на беларускую зямлю ўпершыню ступіць нага ўдзельніка культавай брытанскай групы Эндзі Флетчэра, які адыграе ў Мінску dj-сэт.

Адзін з заснавальнікаў Depeche Mode пасля 17 гадоў супрацоўніцтва з легендарнай камандай — спачатку ў якасці бас-гітарыста, потым клавішніка і, нарэшце, нязменнага менеджэра — працягвае эксперыментаваць з гукам, але ўжо ў новым фармаце dj-сэтаў, у якіх віртуозна кампілюе электронныя сэмплы з хітамі Depeche Mode.

Канцэпцыя яго цяперашняга тура — пабываць у тых месцах, куды яшчэ не прыязджалі Depeche Mode. Да Беларусі ён паспеў выступіць у Румыніі (Бухарэст), Украіне (Кіеў, Адэса), Аўстраліі (Сіднэй, Мельбурн), Тайландзе (Пхукет), на Філіпінах (Маніла), у Сінгапуры, Інданэзіі (Джакарта), Кітаі (Пекін), Паўднёвай Карэі (Сеул), ААЭ (Дубай), Бельгіі (Эрв) і ў многіх іншых кропках свету.

"Я сапраўды атрымліваю асалоду ад дзіджэйства, — гаворыць Эндзі Флетчэр. — Гэта выдатна — атрымаць візуальны кантакт з гледачамі на невялікай пляцоўцы, у той час як з Depeche Mode я іграў перад дзясяткамі тысяч людзей. Па вялікім рахунку, я не наладжаны на пэўны стыль, але ўсе мае выступленні заснаваныя на музыцы Depeche Mode. Я буду выконваць як зусім новыя міксы Depeche Mode, так і класічныя старыя. Будуць і сюрпрызы — над некаторымі кампазіцыямі спецыяльна для маючага адбыцца дзіджэй-тура цяпер працую ў студыі".

2 верасня ў Мінску прагучаць Personal Jesus, Barrel Of A Gun, Precious і многія іншыя ўсімі любімыя песні ў эксклюзіўнай апрацоўцы праз першыя рукі. Канцэрт адбудзецца ў мінскім выставачным комплексе "Белэкспа" (вул. Купалы, 27).

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць