Меркаванні1313

Лідар прадпрымальнікаў заклікаў калег зрабіць сераду сваім выходным днём

Віктар Гарбачоў просіць прадпрымальнікаў падтрымаць акцыі маўчання.

Віктар Гарбачоў просіць прадпрымальнікаў падтрымаць акцыі маўчання.

Лідар кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў звярнуўся да прадпрымальнікаў з заклікам падтрымаць акцыі маўчання, якія адбываюцца па серадах. «Цяпер, калі ў краіне наступіў эканамічны калапс, калі валюту прыходзіцца купляць з рызыкай страціць свабоду, калі ваш бізнес пад пагрозай закрыцця ... патрабуецца ваша дапамога», — піша Віктар Гарбачоў у фэйсбуку. Ён тлумачыць калегам, што ад іх патрабуецца не матэрыяльная дапамога, не актыўныя дзеянні. Ён з разуменнем ставіцца да страху прадпрымальнікаў страціць свой бізнес. Таму прапануе не працаваць у сераду, прыдумаўшы для гэтага любую нагоду.

«Кожную сераду вы проста можаце не выходзіць на рынкі, гандлёвыя цэнтры, офісы. Хай серада стане вашым днём адпачынку, днём салідарнасці. Серада — дзень непрацуючага прадпрымальніка.
(…) Пакажыце рэжыму, што вы салідарныя з супрацівам бязмежжу. Зразумела, што выплачаныя падаткі і арэнда, зразумела, што вы ўмееце лічыць прыбытак і змяншэнне. Але паверце, што тыя страты, якія будуць у вашым бізнесе па серадах, акупяцца ў будучыні, калі скончыцца ўвесь гэты маразм.
Страціўшы ў сераду — ты набудзеш свабодную краіну ў чацвер. Страціўшы ў сераду — ты зробіш сваю сям'ю мацнейшай.
І не варта ўцякаць з гэтай краіны, пераводзіць свой бізнес у іншыя краіны — гэта толькі на руку баязлівай уладзе. Гэта наша краіна! Мы будзем у ёй жыць і працаваць, гадаваць сваіх дзяцей і сачыць за магіламі сваіх продкаў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць