Улада3232

Сікорскі заклікае Лукашэнку пачаць перамовы аб мірнай перадачы ўлады

Паводле меркавання кіраўніка МЗС Польшчы, трэба браць прыклад з апошняга лідара камуністычнай Польшчы Войцеха Ярузельскага.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку пачаць перамовы аб мірнай перадачы ўлады і «не чапляцца за яе падобна жорсткім правіцелям у Паўночнай Афрыцы»,
піша газета Financial Times.

У інтэрв’ю лонданскай рэдакцыі выдання дыпламат сказаў, што

«прычынай эканамічных цяжкасцяў і палітычнай ізаляцыі Беларусі з’яўляецца сістэма «луканомікі».

«Таму я веру, што прадмет для абмеркавання са спадаром Лукашэнкам — гэта пераход Беларусі да дэмакратыі і яго належны сыход ад улады», — заявіў Сікорскі.

Лукашэнку, паводле меркавання Сікорскага, трэба браць прыклад не з егіпецкага і лівійскага лідараў Хосні Мубарака і Муамара Кадафі, а з апошняга лідара камуністычнай Польшчы Войцеха Ярузельскага, які пакінуў сваю пасаду пасля таго, як было дасягнута пагадненне аб правядзенні дэмакратычных выбараў.

Акрамя таго, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы адзначыў, што Еўрасаюз правільна зрабіў, калі не выключыў Беларусь з праграмы «Усходняе партнёрства» нягледзячы на рэпрэсіі Лукашэнкі супраць апазіцыі.

«Мы лічым, што механізмы і перавагі «Усходняга партнёрства» пойдуць на карысць беларускаму народу», — заявіў Сікорскі.

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам11

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам11

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць