Рамонт цеплатрасы на Залатой горцы ў Мінску мусіў скончыцца два тыдні таму.
Рамонт цеплатрасы на Залатой горцы ў Мінску мусіў скончыцца два тыдні таму.
На вуліцы Залатая горка ў цэнтры Мінска другі тыдзень часткова перакрыты рух транспарту. Насупраць міліцэйскага шпіталю рамантуецца ўчастак цеплатрасы. Усё б нічога, але паперка на рамонтнай агароджы кажа, што рух па вуліцы у сувязі з рамонтам быў перакрыты 20 ліпеня і мусіў аднавіцца праз 5 дзён. Сёння ўжо 4 жніўня, то бок з моманту пачатку рамонту пайшоў 16-ы дзень. Гэта значыць, што запланаванае на 5 дзён перакрыццё вуліцы расцягнулася ў тры разы. Ды няхай бы ўжо рамантавалі тую цеплатрасу, аднак ад мінулага тыдня тут не відно ніякіх прыкметаў працы. А тым часам пешаходы на гэтым кавалку вуліцы працягваюць рызыкаваць сваім здароўем, выходзячы на небяспечны ўчастак.
Каментары