Злучаным Штатам не патрэбныя рэйтынгавыя агенцтвы, каб зразумець неабходнасць зніжэння бюджэтнага дэфіцыту і важнасць пошуку кампрамісу паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі,заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы 8 жніўня са спецыяльнай заявай для прэсы.
Абама асабіста выказаўся па гэтым пытанні ўпершыню пасля таго, як у пятніцу агенцтва S&Р панізіла крэдытны рэйтынг ЗША з максімальнага «ААА» да «АА +». Рашэнне агенцтва, прынятае пасля таго, як у ЗША праз бясконцыя перамовы па павышэнні столі дзярждоўгу ледзь не адбыўся тэхнічны дэфолт, што пацягнула за сабой падзенне сусветных рынкаў.
«Нам не патрэбныя рэйтынгавыя агенцтвы, каб сказаць пра неабходнасць збалансаванага падыходу да скарачэння дэфіцыту. Нам не патрэбныя рэйтынгавыя агенцтвы, каб зразумець, што тупіковыя перамовы, якія вяліся некалькіх месяцаў, былі, мякка кажучы, неканструктыўнымі», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Абама падкрэсліў, што дэмакратам і рэспубліканцам трэба шукаць кампраміс і праводзіць рэформы, у тым ліку падатковую, якія дапамогуць стварыць новыя працоўныя месцы і ўмацаваць эканамічнае становішча ЗША.
«Гэтыя рэформы не патрабуюць радыкальных крокаў, яны патрабуюць толькі здаровага сэнсу і кампрамісу», — адзначыў прэзідэнт ЗША.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары