Справа новага абвінавачанага па 19 снежня Святаслава Барановіча перададзена ў суд
Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага.
Следства скончана і абвінавачваны азнаёмлены з матэрыяламі справы. У бліжэйшы час Мінгарсуд, куды было перададзена справа, павінен прыняць рашэнне адносна таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.
Святаславу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкулы 293 Крымінальнага кодэкса — «удзел у масавых беспарадках», што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.Гаворка ідзе пра шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары