Уплывовы амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых вязняў сумлення. Ён таксама заклікаў павялічыць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
«Апошняя выхадка рэжыму Лукашэнкі — арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага — яшчэ адна прычына, чаму гэты рэжым заслугоўвае статусу міжнароднага ізгоя», — заявіў Джон Маккейн. Ён назваў непрымальным пераслед беларускімі ўладамі прыхільнікаў дэмакратыі ў гэтай краіне.
Джон Маккейн падкрэсліў, што ЗША і Еўропа «павінны захоўваць адзінства ў падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, павялічваючы ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку і праз адмову ад надання міжнароднай фінансавай дапамогі».
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары