Здароўе11

Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі пачнецца з верасня

Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі пачнецца з верасня і па плане закончыцца да 1 лістапада, паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў будзе праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін», якая ўпершыню была выкарыстана ў Беларусі летась. Бясплатна прышчэпку будуць рабіць хворым з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэмы, грамадзянам з групы павышанай рызыкі. Акрамя таго, бясплатная імунізацыя будзе прапанавана дзецям.

Карабан адзначыла, што вакцына «Флюваксін» «добра зарэкамендавала сябе». Згодна з інфармацыяй медустаноў, атрыманай пасля кампаніі вакцынацыі, вакцына добра пераносілася, пабочных рэакцый, павышэння тэмпературы на яе ўвядзенне практычна не было. Спецыяліст прывяла ў якасці прыкладу вакцынацыю супрацоўнікаў Міністэрства аховы здароўя, 87% якіх былі прышчэпленыя менавіта гэтай вакцынай. Ніхто з іх на грып не захварэў, скаргаў на пабочныя рэакцыі не было.

Усяго сёлета плануецца прышчапіць каля 3 млн. чалавек (каля 30% насельніцтва), значная частка з якіх будзе прышчэплена за кошт уласных сродкаў і сродкаў прадпрыемстваў. Гэта прыкладна на 10% вышэй за паказчыкі 2010 года. Карабан заклікала грамадзян вакцынавацца ад грыпу, паколькі «даказана, што вакцынацыя абараняе ад ускладненняў захворвання».

Прагназуецца, што эпідэмія грыпу сёлета будзе сярэдняй ступені інтэнсіўнасці і пройдзе ў студзені-лютым. Паводле слоў галоўнага эпідэміёлага, у новым эпідсезоне будуць цыркуляваць тыя ж разнастайнасці вірусу грыпу, што і ў 2010 годзе. Прагнозы спецыялістаў будуюцца зыходзячы з сітуацыі ў краінах паўднёвага паўшар’я, дзе ўздым захворвання пачынаецца вясной.

Летась з кастрычніка па май у Беларусі на грып перахварэлі 210 тысяч чалавек, а на ВРВІ — каля 3 млн. чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць