Улада11

Намесьнік міністра эканомікі Тур: эканоміка Беларусі выцягне

Існая сытуацыя з энерганосьбітамі прымушае Беларусь шукаць альтэрнатыўныя крыніцы іх атрыманьня.

Эканоміка Беларусі зможа «пацягнуць» узросшыя цэны на энерганосьбіты за кошт назапашанага ў 2006 годзе патэнцыялу. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур 14 студзеня ў інтэрв’ю каналу АНТ.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім рост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі склаў 109,9 працэнта, інвестыцый ‑ 131 працэнт. Назапашаныя рэсурсы дадуць магчымасць адаптавацца да высокіх цэн на нафту і газ. «Мы па‑ранейшаму пацвярджаем, што захаваем тыя прагнозныя паказчыкі сацыяльна‑эканамічнага развіцця, якія запланавалі на 2007 год. Рост інфляцыі мы павінны ўтрымаць у межах 6‑8 працэнтаў, калі не будзе форс‑мажорных абставін», ‑ адзначыў Андрэй Тур.

Разам з тым ён прызнаў, што гэты год «будзе вельмі няпросты» для рэспублікі. Суб’ектам гаспадарання неабходна зрабіць дакладныя разлікі і прывесці іх у адпаведнасць з нарматыўнымі выдаткамі, якія патрэбны для вядзення эфектыўнай вытворчасці. Пры гэтым павышэнне цэн на жыллёва‑камунальныя паслугі застанецца ў запланаваных межах ‑ не больш як на $5‑6 у эквіваленце ў год.

Многае таксама будзе залежаць ад таго, якую інавацыйна‑тэхнічную палітыку павядуць нашы асноўныя пастаўшчыкі і перапрацоўшчыкі энерганосьбітаў ‑ ААТ «Белтрансгаз» і канцэрн «Белнафтахім». «Тут таксама трэба паглядзець і ўсе звышдаходы гэтых вытворцаў, і існуючыя запасы», ‑ лічыць намеснік міністра. На яго думку, даходы гэтых галін неабходна «знізіць да гранічных велічынь, пакінуўшы ім неабходныя сродкі на развіццё». Такі падыход дасць магчымасць не ўзнімаць высока цэны на энерганосьбіты для астатніх спажыўцоў.

Існуючая сітуацыя з энерганосьбітамі прымушае Беларусь шукаць альтэрнатыўныя крыніцы іх атрымання. У іх ліку ‑ развіццё малой энергетыкі Беларусі, стварэнне ўласнай атамнай энергетыкі, выкарыстанне альтэрнатыўных відаў паліва ‑ сланцаў, торфу, драўніны. «Гэта прымусіць нас больш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя магчымасці і максімальна адысці ад залішняга спажывання ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі», ‑ адзначыў намеснік міністра эканомікі.

Здымак з сайту government.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць