Культура77

Нацбанк увёў у абарачэнне прастакутную манету

«Iкона Прасвятой Багародзiцы «Казанская» серыi «Праваслаўныя цудатворныя iконы» намiналам 20 рублёў.

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 2 верасня ўводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Iкона Прасвятой Багародзiцы «Казанская» серыi «Праваслаўныя цудатворныя iконы» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.

Манета мае прастакутную форму памерам 30,00×45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту — памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiсы: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 20 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу — год чаканкi.

Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзiцы «Казанская» (выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зоркi на адзеннi Багародзiцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унiзе надпiс: КАЗАНСКАЯ.

Манета адчаканена на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрэгенштальт», Карлсфельд, Германiя, якасцю «пруф», тыражом да 10 000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць