Эканоміка22

Лузгін вымушаны паінфармаваць пра непрыемнае: будзе «зацісканне»

Увосень краіну чакае новы віток інфляцыі.

Нацыянальны банк Беларусі прыме шэраг мер для забеспячэння выхаду на адзіны курс беларускага рубля. Аб гэтым заявіў 31 жніўня ў эфіры БТ першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.

«Тут неабходна прымаць пэўныя меры: падрыхтоўчыя, тэхнічнага і эканамічнага плана, трэба вызначыць рэгламент работы біржы, а таксама розных сектараў валютнага рынку. Таксама прадугледжваецца „зацісканне“ інвестыцыйных працэсаў, узмацненне грашова-крэдытнай і працэнтнай палітыкі. Усё гэта будзе праведзена ў бліжэйшыя дні», — паведаміў Мікалай Лузгін.

Гэта азначае, што зменшацца аб’ёмы будаўніцтва і дзяржаўнай падтрымкі. Краіна працягвае заціскаць паясы.

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка пацвердзіў, што выхад на адзіны курс рубля адбудзецца цягам восені. «Гэты выхад зойме пэўны час. Часовыя рамкі мы пакуль не вызначаем. Я лічу, на працягу месяца, максімум паўтара выхад на адзіны курс беларускага рубля будзе ажыццёўлены», — выказаў меркаванне Мікалай Лузгін.

«Выхад на адзіны курс» — гэта эўфемізм. У рэальнасці ён будзе азначаць падзенне курсу рубля і легелізацыю павышанага курса валюты. Калі адзіны курс стане, дапусцім, 9000, дык непазбежна падаражэе і паліва, і дзяржаўныя, камунальныя паслугі. Гэта азначае, што ўвосень краіну чакае новы віток інфляцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць