Улада1111

Дональд Туск: Без дыялогу з апазіцыяй беларускі рэжым не атрымае фінансавай дапамогі

Беларуская апазіцыя сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам Польшчы.

Сітуацыя ў Беларусі і шляхі яе змянення, уключаючы магчымасць арганізацыі дыялогу ўлады і апазіцыі, абмеркаваны 6 верасня ў Варшаве на сустрэчах прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага з групай беларускіх дэмакратаў.

Як паведаміла прэс-служба польскага ўрада, на сустрэчы Туска з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі абмяркоўваўся, у прыватнасці, польскі вопыт дэмакратызацыі ў канцы 1980-х гадоў.

«Польскі вопыт круглага стала сведчыць, што садзіцца і размаўляць можна толькі тады, калі вызвалены ўсе палітзняволеныя», — падкрэсліў Туск пасля заканчэння сустрэчы.

На перамовах размова ішла таксама аб міжнароднай дапамозе Беларусі. «Я заявіў аб сваёй поўнай прыхільнасці да таго, каб была аказана дапамога апазіцыі для арганізацыі дыялогу з уладамі, — сказаў польскі прэм’ер. — Мы гаварылі таксама аб гарантыях, якія можа даць Еўропа, каб гэты меркаваны дыялог паміж апазіцыяй і ўладай прынёс жаданыя вынікі, напрыклад, сапраўды свабодныя выбары ў парламент».

Туск таксама заявіў, што магчымая фінансавая дапамога Беларусі будзе залежаць ад змяненняў у краіне. «Не будзе фінансавай дапамогі рэжыму без радыкальных змяненняў, якія павінны абапірацца на вядзенне сур’ёзнага палітычнага дыялогу з апазіцыяй», — сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Як паведамляе прэс-служба польскага МЗС, на сустрэчы з Сікорскім прадстаўнікі беларускай апазіцыі выклалі агульную пазіцыю наконт любых перамоў з уладамі. «Было падкрэслена, што яны магчымы толькі пасля амністыі і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных у гэтай краіне. Прадстаўнікі апазіцыі падкрэслілі таксама неабходнасць уліку Еўрасаюзам яе голасу ў адносінах з беларускімі ўладамі», — адзначаецца ў паведамленні.

Беларускія дэмакраты падзякавалі Сікорскаму за яго пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамогу грамадзянскай супольнасці. Яны заявілі аб неабходнасці стварэння новага інструмента падтрымкі дэмакратыі ў краінах — суседзях ЕС — Еўрапейскага фонду за дэмакратыю.

У сустрэчах з Тускам і Сікорскім узялі ўдзел Андрэй Дзмітрыеў (кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева), Сяргей Калякін (старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»), Анатоль Лябедзька (старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі), Аляксандр Мілінкевіч (лідар руху «За Свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (экс-спікер Вярхоўнага Савета 12-га склікання, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады), Аляксей Янукевіч (старшыня Партыі БНФ).

Каментары11

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць