Меркаванні3131

Беларусы зарабляюць ужо менш за ўзбекаў

Латвійская пенсія ў 1,7 разу больш за сярэднебеларускую зарплату. Нават у Грузіі зарплата ў 2 разы перавышае беларускую.

Пералічыў зарплаты ў суседніх краінах не ў грыўнях, злотых, літах і іншых тэнге, а ў беларускіх рублях (па курсе даляра 8 тысяч). Так нашмат цікавей параўноўваць.

Нагадаю вам сярэднеўсебеларускую зарплату — 1 854 500 рублёў у ліпені.

Больш за ўсіх зарабілі ў чэрвені эстонцы — амаль 11 мільёнаў. Чэрвеньскі заробак эстонца за адзін толькі месяц вырас на 636 (!) тысяч рублёў, а з мінулага года на… 1 452 тысячы рублёў — амаль на ўсю сярэднебеларускую, ага. Чамусьці цэны на прадукты ў Эстоніі ў жніўні… знізіліся на 1% (у Беларусі — плюс 9,7%). За год (са жніўня па жнівень) інфляцыя ў Эстоніі склала 5,5%. У Беларусі (не хачу нагадваць вам пра гэта), але 60,7% — гадавая інфляцыя.

Больш за 10 мільёнаў беларускіх рублёў у месяц зарабляюць яшчэ і чэхі. Амаль 9 мільёнаў у палякаў, 8 мільёнаў — у латышоў. Астатнія адсталі, і нашмат.

А вось яшчэ: пенсія латвійская на нашыя — 3,2 мільёна, што ў 1,7 разу больш за сярэднебеларускую зарплату.

Заробак расійцаў — амаль 6,5 мільёнаў нашых рублёў, гэта ў 3,4 разу больш за сярэднебеларускую. Зразумела, што ім тут танна.

Украінцы зарабляюць ненашмат больш за нашае — усяго на 633 тысяч рублёў больш. Гэта на ўзроўні армян і ўзбекаў.

Пражытачны мінімум у Грузіі — 737 тысяч беларускіх рублёў, а зарплата 3,7 мільёна — гэта роўна ў два разы больш за нашую.

Але мне больш за ўсіх Казахстан цікавы. Гэтыя, як і мы, уступалі ў Мытны саюз, як і мы, скуплялі аўто. Толькі зарплата ў казахаў сёння 4,8 мільёна рублёў, інфляцыя 5,9%. За гэты год заробак вырас больш чым на мільён нашых.

Самі глядзіце (у дужках сярэднія зарплаты ў нашых рублях):

Беларусь — 1 854 500 рублёў (1 854 500)

Расія — 23 820 рублёў (6 456 000)

Украіна — 2 495 грыўняў (2 488 000)

Літва — 2 071,6 літа (6 760 000)

Латвія — 504 латы (8 064 000)

Эстонія — 913 еўра (10 956 000)

Польшча — 3 466,3 злотых (8 944 000)

Чэхія — 23 984 кроны (10 680 000)

Кыргызстан — 8185 сомаў (1 448 000)

Грузія — 785,8 лары (3 784 000)

Казахстан — 88 296 тэнге (4 800 000)

Узбекістан — 585 963,2 сома (2 688 000)

Каментары31

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць