Грамадства

У Змітра Бандарэнкі пагоршала здароўе

Жонка палітвязня Вольга Бандарэнка 15 верасня пабачылася з ім у калоніі.

«Болі ў хрыбетніку ў яго былі і дагэтуль, бо яшчэ цалкам не ачуняў пасля аперацыі. А вось з нагою стала зусім дрэнна — яна амаль не слухаецца. Не ведаю, з чым гэта звязана, мо з этапаваннем, а мо і з тым, што ў калоніі няма магчымасці атрымліваць у поўным аб’ёме рэкамендаваныя дактарамі працэдуры дзеля рэабілітацыі», — распавяла «Белсату» па выхадзе з Магілёўскай калоніі Вольга Бандарэнка.

Спадарыня Вольга размаўляла са Змітром Бандарэнкам па тэлефоне праз шкло. Палітвязень паведаміў жонцы, што пакуль пераводзіць яго ў атрад не збіраюцца. Начальнік санчасткі таксама запэўніў жанчыну, што блізкім часам Бандарэнка будзе заставацца ў іх.

«Дзіма ведае пра тое, што ўчора выйшлі на волю яшчэ 11 “дзекабрыстаў”, вельмі рады за ўсіх, асабліва за свайго сябра Аляксандра Атрошчанкава. Сам пісаць прашэння не збіраецца, гаворыць, што і гэтак да сярэдзіны кастрычніка вернецца дадому», — распавядае Вольга Бандарэнка.

Дарэчы, напісаць прашэнне аб памілаванні Змітру Бандарэнку прапаноўвалі ўжо двойчы. Калі першы раз гэта была звычайная прапанова, то другі раз прасілі больш настойліва. «Выклікалі яго напрыканцы мінулага тыдня, і калі ён зноўку адмовіўся, пачалі, так бы мовіць, ціснуць на псіхіку. Раілі падумаць пра сабе, пра сям’ю, пужалі тым, што ў калоніі можа стаць зусім дрэнна са здароўем, пагражалі перавесці з санчасткі на агульны рэжым — у атрад», — гаворыць Вольга Бандарэнка. Паводле яе, Зміцер трымаецца ўпэўнена, кажа, што гатовы да ўсяго і жартуе: маўляў, навошта прасіць, калі здароўе і так сапсаванае.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка на мінулых выбарах быў даверанаю асобаю экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Яго асудзілі ў справе 19 снежня на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі. Дасылаць лісты Змітру Бандарэнку можна на адрас: 213105, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць