Грамадства44

Кавалёў глядзеў рэпартаж аб выбуху вечарам 11 красавіка, а Канавалаў у гэты час спаў

Яна Пачыцкая плакала, гледзячы рэпартаж аб выбуху, а Канавалаў супакойваў яе.

Уладзіслаў Кавалёў заявіў сёння ў судзе, што глядзеў рэпартаж аб выбуху вечарам 11 красавіка, а Дзмітрый Канавалаў у гэты час спаў.

Кавалёў няўпэўнена гаворыць аб тым, што Канавалаў 11 красавіка купляў спіртное: «Па-мойму, ён гарэлку яшчэ прыносіў… Жартаваў, смяяўся». Увесь гэты дзень у кватэры была дзяўчына, з якой Канавалаў пазнаёміўся праз сацыяльную сетку.

У гэты дзень яны дапазна выпівалі, сказаў Кавалёў. Прыкладна на гадзіну Канавалаў адлучыўся з кватэры. Кавалёў спачатку сказаў, што не ведаў, куды дакладна ідзе яго знаёмы, а потым дадаў:

«Я не хацеў, каб ён п’яны ехаў у метро».
На пытанне, адкуль жа ён даведаўся, што Канавалаў пойдзе ў метро, Кавалёў не змог адказаць дакладна, некалькі разоў блытаўся, а потым заявіў, што аб гэтым яму сказаў сам Дзмітрый.

Праз некаторы час пасля таго, як Канавалаў вярнуўся, Уладзіслаў глядзеў тэлевізар разам з дзяўчынай: «Бачылі рэпартаж аб выбуху. Там паказвалі кадры з метрапалітэна. Мы з Янай сядзелі на канапе, а Дзіма, па-мойму, спаў ужо… Мы не цалкам глядзелі гэта». Паводле слоў Кавалёва,

ён і дзяўчына былі шакаваныя.

Адлучку Канавалава падсудны Кавалёў, паводле яго слоў, не звязваў з тэрактам. Ён сцвярджае таксама, што з 10 красавіка не звяртаў увагі на тое, дзе была сумка Дзмітрыя.

Кавалёў дадаў, што 12 красавіка Яна Пачыцкая плакала, гледзячы рэпартаж аб выбуху, а Канавалаў супакойваў яе. «Дзмітрый гаварыў, што ўсё будзе добра», — сказаў падсудны.

Допыт Кавалёва прадаўжаецца ўжо прыкладна дзве гадзіны. Пракуроры вельмі падрабязна распытваюць аб яго сувязі з іншым падсудным, аб падзеях, якія былі 11 красавіка і напярэдадні, у што быў апрануты Канавалаў, куды і колькі разоў выходзіў са здымнай кватэры і г.д.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць