Меркаванні7474

Чаму я не веру ў афіцыйную версію падзей 11 красавіка

Дзяржаўныя і набліжаныя да ўладаў СМІ робяць усё магчымае, каб гэтае нявер’е толькі ўмацоўвалася.

Навешванне ярлыкоў, недагаворкі, маніпуляцыя фактамі, а то і непрыхаваная хлусня — афіцыйная прэса, набліжаныя да ўладаў інфармагенцтвы і штатныя прапагандысты робяць усё магчымае, каб пасеяць недавер да афіцыйнай жа версіі прычын трагедыі ў мінскім метро. Прыкладаў шмат, таму спынюся на самых свежых.

«Мы жылі ў мірнай, спакойнай, радаснай краіне»

На пяты дзень суда па справе тэрактаў дзяржаўнае агенцтва БелТА змясціла каментар пад загалоўкам «Яны ўзарвалі наша быццё». Артыкул вельмі характэрны, бо тут ёсць усё з вышэйпералічанага — ад маніпуляцый да ярлыкоў. Аўтар Максім Гілевіч пачынае з таго, што наўпрост называе абвінавачаных Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі. Хоць права такое мае толькі суд. І не дай бог "Нашай Ніве" такое напісаць -- нас бы зараз жа чакала папярэджанне і штраф.

«Мы жылі ў мірнай, спакойнай, радаснай краіне. Выбух у Віцебску здаваўся нам дзіцячым свавольствам. Выбух у Мінску на Дзень незалежнасці — хуліганствам, хай і занадта жорсткім. Выбух у метро паставіў кропку», — працягвае аўтар. Спецыфічнае, прызнаюся, ўяўленне ў спадара Гілевіча пра спакой і радасць, калі паўсотні параненых у Віцебску і гэтулькі ж ў Мінску падаюцца яму ўсяго толькі свавольствам і хуліганствам. Што тут казаць пра такую «дробязь», як арышт сотняў дэманстрантаў і пасадка ў турму кандыдатаў у прэзідэнты ў дзень выбараў. Хіба што гэта ўжо стала нормай для «спакойнай і радаснай краіны».

Дробяззю для аўтара аказалася і злёгку зманіць пра ўвядзенне надзвычайных мераў бяспекі на масавых мерапрыемстваў. Ён сцвярджае, што «краіна стала другой, падазронай» пасля 11 красавіка. Нагадаем жа яму, што турнікеты і металашукальнікі з’явіліся ў 2008 годзе, пасля «хуліганства» каля стэлы на праспекце Пераможцаў.

Далей Максім Гілевіч параўноўвае вынікі расследавання ўзарваных у 1999 годзе жылых дамоў у Маскве і поспехі беларускіх следчых у справе 11 красавіка. Ён цытуе жанчыну, што жыве ў адбудаваным на месцы маскоўскай трагедыі доме. Яна кажа, што жыве з пачуццём невядомасці, не ведаючы, дзе рване ў наступны раз. Аўтар з гонарам кажа, што «ў Мінску спрацавалі інакш». Што паміж выбухам і першым днём суда «ўсяго пяць месяцаў». Я адзін чагосьці не разумею? А як жа афіцыйная версія пра тое, што абвінавачаныя ўжо больш за дзесяць гадоў адточвалі сваё чорнае майстэрства?

«У 2006-м галасаваў за Мілінкевіча»

Услед за БелТА адзначылася інфармагенцтва «Інтэрфакс». Гэта з ягонай падачы пайшла гуляць на стужках навінаў інфармацыя пра тое, за каго ў 2006 годзе галасаваў абвінавачаны Канавалаў. Тут і пытанне да следчых, навошта пра гэта пыталі ў часе допыту. Але яшчэ больш незразумела, навошта было публікаваць менавіта гэты эпізод з пратакола допыту, калі цудоўна вядома, што датычнасці ні Мілінкевіча, ні кагосьці з яго атачэння, ні ўвогуле апазіцыі да трагедыі ў метро няма? Чаму не надрукаваць, што Канавалаў быў у БРСМе? На мінулым тыдні журналіст дзяржаўнага тэлекананала ўжо абвінаваціў апазіцыйных актывістаў у спачуванні да тэрарыстаў. Складваецца ўражанне, што хтосьці не спыняе спробаў выкарыстаць тэракт для дыскрэдытацыі апанентаў. Ці можа адцягнуць увагу і падазрэнні ад сябе? У любым выпадку, усё гэта падазрона.

Каментары74

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай19

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай19

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць