Эканоміка

Цукровыя заводы Беларусі павялічылі вытворчасць больш чым на трэць

Цукровыя заводы Беларусі на 22 верасня перапрацавалі больш за 560 тысяч тон цукровых буракоў і вырабілі 72 тысячы тон цукру.

Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам», гэта на 31% больш, чым на аналагічную леташнюю дату. Такія вынікі дасягнутыя дзякуючы таму, што ўпершыню ў Беларусі сутачная перапрацоўка цукровых буракоў дасягнула 32 тысяч тон, адзначылі ў прэс-службе.

У лік дзяржзаказу на перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі паступіла 618 тыс. т цукровых буракоў новага ўраджаю, што складае 17% да плана. Пастаўка цукровых буракоў ажыццяўляецца згодна з графікам, зацверджаным Саветам міністраў Беларусі. Цяпер графік выконваецца на 108,4%.

Цукрыстасць у сярэднім па рэспубліцы складае 15,9%. У параўнанні з 2010 годам узровень утрымання цукрозы ў нарыхтаваных бураках вышэй на 1,6%. Самая высокая цукрыстасць у Мінскай і Магілёўскай абласцях: 16,1% і 16,4% адпаведна. Паводле прагнозаў спецыялістаў, да канца верасня цукрыстасць буракоў па ўсіх рэгіёнах дасягне базіснай і складзе 16%, што на 1,5–2% вышэй, чым летась. Такая высокая цукрыстасць забяспечана за кошт палепшанай якасці караняплодаў і больш спрыяльных умоў надвор’я, адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз9

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць