Яна адсядзела 11 сутак адміністрацыйнага арышту за вывешванне нацыянальных сцягоў.
30 верасня на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшла намесніца кіраўніка «Маладога фронту» [зарэгістраваны ў Чэхіі] Наста Палажанка. 19 верасня Насту арыштавалі на 11 сутак адміністрацыйнага арышту.
Яе затрымалі разам з былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам, калі яны меліся вывесіць у Мінску нацыянальныя сцягі. Палажанку і Яроменка звінавацілі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства.
Сваю акцыю яны прымеркавалі да
Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год.
Уладзімір Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары