Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Да беларускай перабудовы — чатыры гады?

...А калі справы будуць зусім дрэнь — шукаць ахвярную галаву для публічнага пакараньня доўга не давядзецца. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Уяўляю, як чухаюць патыліцу чыноўнікі, распрацоўваючы Дырэктыву №3. Яна, паведаміў ўчора ў Наваполацку Аляксандар Лукашэнка, будзе прысьвечаная пытаньням эканоміі ды ашчаднасьці.

Фармулёўка адразу спарадзіла адчуваньне дэжа-вю.

І я згадаў: была ж цэлая пяцігодка пад лёзунгам эканоміі ды ашчаднасьці!

Гэты курс абвесьціў Брэжнеў на XXVI зьезьдзе КПСС у 1981 годзе.

Тады прагучаў ягоны афарызм "Эканоміка мусіць быць эканомнай". (Фраза ўвайшла ў анэкдоты.)

Карацей, прэзэнтую распрацоўшчыкам дырэктывы крыніцу творчага натхненьня — прынятую паводле закліку генэральнага сакратара пастанову ЦК КПСС і Савету міністраў СССР "Аб узмацненьні працы па эканоміі і рацыянальным выкарыстаньні сыравінных, паліўна-энэргетычных ды іншых матэрыяльных рэсурсаў".

Як пішуць у рэклямных тэкстах — "усё ўключана":)

Калі ж разважаць сур'ёзна, дык афіцыйнаму беларускаму кіраўніку напэўна добра вядома, што бясконцыя дырэктывы савецкіх часоў дапамагалі эканоміцы як хваробе кашаль.

Можа, сэнс у тым, што прызначаецца адказны за выкананьне — прэм'ер Сідорскі?

Калі справы будуць зусім дрэнь — шукаць ахвярную галаву для публічнага пакараньня доўга не давядзецца.

Але ж ад таго, што паляцяць міністэрскія галовы, лягчэй ня стане.

Калі ўжо браць гісторыю, дык курс на эканомію і ашчаднасьць, абвешчаны КПСС на пачатку 80-х, стаўся жахліва недальнабачным, паліятыўным. Замест таго каб пайсьці на рашучыя рэформы, сталі прымушаць народ эканоміць на запалках. Хваробу загналі ў сярэдзіну. Неўзабаве пачалася вострая крыза — з дзікім дэфіцытам усяго, карткавай сыстэмай і пакутамі простага люду.

Ці хопіць цяперашнім беларускім вярхам прагматызму, каб перасягнуць праз забабоны ды страх пераменаў?

Дарэчы, сярод аналітыкаў ёсьць вэрсія, што "беларуская мадэль" у мініятуры паўтарае эвалюцыю савецкай.

Пэўныя рысы падабенства сапраўды ўражваюць. XXVI зьезд абвесьціў паход за эканомію і беражлівасьць, калі неканкурэнтную дзяржаўную гаспадарку перасталі ратаваць нафтадаляры.

Дык што, да беларускай перабудовы — чатыры гады?

Хай бы сабе ў нашым саўковым рымэйку сюжэт рухаўся трохі хутчэй:)

P.S. Назву дырэктывы можна падкараціць. Калі перакласьці, дык "эканомія" і "ашчаднасьць" — адно і тое ж :)

Каментары

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках12

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі38

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта30

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць