Але скептыкі кажуць, што для пачатку нядрэнна было б злётаць хаця б на Марс.
Амерыканскае Упраўленне перспектыўных даследчых праграм у галіне абароны (DARPA) выступіла з неверагодным прагнозам — у найбліжэйшыя сто гадоў чалавецтва можа арганізаваць першы этап міжгалактычнага падарожжа,перадае NEWSru.com.
Варта заўважыць, што DARPA нярэдка называюць «дэпартаментам
Вось і гэтую ідэю DARPA некаторыя навукоўцы сустрэлі скептычна. І адна з галоўных прычын сумневаў — немагчымасць сэксу ў космасе.
Падарожжа да найбліжэйшых зорных сістэмаў нават на самых высокіх хуткасцях, якія чалавек здольны стварыць і вытрымаць, зойме многія сотні гадоў. Гэта значыць, на касмічным караблі павінна памерці і нарадзіцца некалькі пакаленняў людзей,і задача рэпрадукцыі робіцца ключавой, тлумачыць The Daily Mail.
«Займацца сэксам і нараджаць дзяцей ва ўмовах адсутнасці гравітацыі — гэта ж сапраўднае пекла», — кажа біёлаг Афіна Андрэадзіс з універсітэта Масачусэтса. Да таго ж вага дзіцяці — гэта адзін з найважнейшых паказчыкаў яго нармальнага развіцця як у мацярынскім улонні, так і пасля з’яўлення на свет. Многія навукоўцы сумняюцца, што зачацце наогул магчымае пры адсутнасці зямнога прыцягнення.
Ва ўсялякім выпадку дакладна вядома адно: нават месяцы знаходжання ва ўмовах, як, напрыклад, на Міжнароднай касмічнай станцыі, наносяць сур’ёзную шкоду чалавечаму арганізму. Атрафуюцца не толькі цягліцы — згубныя змены адбываюцца ў шкілеце. Вядома, можна выказаць здагадку, што за 100 гадоў чалавецтва вынайдзе «штучную гравітацыю», але пакуль гэта тэхналогіі вельмі і вельмі далёкай будучыні.
Акрамя таго, небяспеку для чалавека ўяўляе міжзоркавая радыяцыя — наступствы яе працяглага ўздзеяння на арганізм пакуль немагчыма нават уявіць, не тое што дакладна апісаць.Што ўжо казаць пра нараджэнне і развіццё дзяцей у такіх умовах, ды яшчэ і з «прыцэлам» на некалькі пакаленняў. Чалавека ў космасе наогул чакае мноства перашкод, большасць якіх невядомая нават навукоўцам, заключыла Афіна Андрэадзіс.
Толькі пасля вырашэння ўсіх гэтых праблем варта было б задацца пытаннем, як, уласна, чалавеку дабрацца да іншых галактык. Ракеты, здольныя «падкінуць» нас да Месяца, у дадзеным выпадку зусім не падыходзяць. Для такога падарожжа «спатрэбіцца больш паліва, чым ёсць у спасцігнутым намі сусвеце», заявіў на канферэнцыі DARPA фізік Рычард Абозі. Ён узначальвае праект «Ікар», які вывучае магчымасць стварэння міжзоркавага касмічнага карабля з тэрмаядзерным рухавіком з мэтай праектавання непілатаванай місіі.
Калі ж казаць пра альтэрнатыву, то на дадзены момант можна разглядаць толькі фантастычныя рухавікі на аснове тэрмаядзернай рэакцыі, якую чалавецтва не толькі не навучылася «ўтаймоўваць», але і наогул вывучыла далёка не канчаткова. Альбо можна тэарэтызаваць на тэму рухавікоў на аснове антыматэрыі, але гэта пакуль зусім за рамкамі сур’ёзных навуковых даследаванняў.
Самыя скептычныя навукоўцы кажуць, што чалавецтву для пачатку нядрэнна было б хоць бы злётаць на Марс — найбліжэйшую да Зямлі і па шэрагу параметраў падобную да яе планету.У цэлым жа, калі зыходзіць з таго, што чалавек ужо неаднаразова пабываў у космасе ў прынцыпе, праблемы з «узнаўленнем на касмічным караблі» уяўляюцца не такімі ўжо невырашальнымі ў параўнанні з тэхнічным бокам падарожжа да іншых планет.
Усвядоміць, на што менавіта «замахнуліся» амерыканскія навукоўцы, дапаможа наступны факт. Самы хуткасны аб’ект з калісьці створаных чалавекам — касмічны зонд
Каментары