Спорт11

Чарнагорыя выйшла ў стыкавыя матчы Еўра-2012 + усе вынікі пятніцы

Зборная Чарнагорыі па футболе заваявала пуцёўку ў стыкавыя гульні адбору на чэмпіянат Еўропы — 2012.
7 кастрычніка чарнагорцы (цяпер гал. трэнер — Бранка Брновіч) згулялі ўнічыю на сваім полі з Англіяй 2:2, прайграючы пасля 0:2.

Чарнагорцы зарабілі ў гэтым матчы пяць жоўтых картак, а ў Англіі з поля быў выгнаны Уэйн Руні.

Англія выйшла наўпрост на чэмпіянат Еўропы, а Чарнагорыя будзе прабівацца праз плей-оф:

Англія — 18 (8 матчаў), Чарнагорыя — 12 (7), Швейцарыя — 8 (7), Уэльс — 6 (7), Балгарыя — 5 (7).

Міні-поспех краіны з насельніцтвам ў 670 тыс. чалавек адметны тым, што пасля канчатковага распаду Югаславіі Чарнагорыя ўступіла ў УЕФА ў студзені 2007 г., а першы таварыскі матч правяла ў сакавіку 2007 г.

Першымі міжнароднымі спаборніцтвамі, у якіх удзельнічала зборная, стаў адборачны турнір да чэмпіянату свету 2010 г., дзе яны занялі 5-е месца ў групе.

Цяпер чарнагорцы занялі 2-е месца і датэрмінова (турнір сканчаецца 11 кастрычніка, матч са Швейцарыяй нічога не вырашае) кваліфікаваліся ў плей-оф.

***

Усе матчы пятніцы 7 кастрычніка:

Група, А: Азербайджан — Аўстрыя — 1:4, Турцыя — Германія — 1:3, Бельгія — Казахстан — 4:1.

Германія — 27, Бельгія — 15, Турцыя — 14, Аўстрыя — 11, Азербайджан — 7, Казахстан — 3.

11 кастрычніка гуляюць: Казахстан — Аўстрыя, Германія — Бельгія, Турцыя — Азербайджан.

Група В: Арменія — Македонія — 4:1, Славакія — Расія — 0:1, Андора — Ірландыя — 0:2.

Расія — 20, Ірландыя — 18, Арменія — 17, Славакія — 14, Македонія — 7, Андора — 0.

11 кастрычніка: Расія — Андора, Ірландыя — Арменія, Македонія — Славакія.

Група С: Сербія — Італія — 1:1, Паўночная Ірландыя — Эстонія — 1:2.

Італія — 23, Эстонія — 16, Сербія — 15, Славенія — 11, Паўночная Ірландыя — 9, Фарэры — 4.

11 кастрычніка: Славенія — Сербія, Італія — Паўночная Ірландыя.

Група D: Румынія — Беларусь — 2:2, Боснія — Люксембург — 5:0, Францыя — Албанія — 3:0.

Францыя — 20, Боснія — 19, Беларусь — 13, Румынія — 13, Албанія — 8, Люксембург — 4.

11 кастрычніка: Францыя — Боснія, Албанія — Румынія.

Група Е: Фінляндыя — Швецыя — 1:2, Нідэрланды — Малдова — 1:0.

Нідэрланды — 27, Швецыя — 21, Венгрыя — 18, Фінляндыя — 9, Малдова — 6, Сан-Марына — 0.

11 кастрычніка: Швецыя — Нідэрланды, Венгрыя — Фінляндыя, Малдова — Сан-Марына.

Група F: Латвія — Мальта — 2:0, Грэцыя — Харватыя — 2:0.

Грэцыя — 21, Харватыя — 19, Ізраіль — 13, Латвія — 11, Грузія — 10, Мальта — 1.

11 кастрычніка: Харватыя — Латвія, Грузія — Грэцыя, Мальта — Ізраіль.

Група G: Уэльс — Швейцарыя — 2:0, Чарнагорыя — Англія — 2:2.

Англія — 18, Чарнагорыя — 12, Швейцарыя — 8, Уэльс — 6, Балгарыя — 5.

11 кастрычніка: Балгарыя — Уэльс, Швейцарыя — Чарнагорыя.

Група Н: Кіпр — Данія — 1:4, Партугалія — Ісландыя — 5:3.

Данія — 16, Партугалія — 16, Нарвегія - 13, Ісландыя — 4, Кіпр — 2.

11 кастрычніка: Данія — Партугалія, Нарвегія — Кіпр.

Група І: Чэхія — Іспанія — 0:2.

Іспанія — 21, Чэхія — 10, Шатландыя — 8, Літва — 5, Ліхтэнштэйн — 4.

8 кастрычніка: Ліхтэнштэйн — Шатландыя.

11 кастрычніка: Літва — Чэхія, Іспанія — Шатландыя.

***

Пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы-2012, што пройдзе ўлетку ў Польшчы і ва Украіне, заваявалі: Германія, (фактычна) Расія, Італія, Нідэрланды, Англія, Іспанія, у плей-оф: Чарнагорыя і Швецыя.

Зборныя Даніі, а таксама Францыі і Босніі, Грэцыі і Харватыі мінімум заваявалі сабе месцы ў плей-оф.

Хто х іх трапіць напрамую на Еўра-2012 вырашыцца ў аўторак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць