Грамадства11

У ЗША памёр грамадскі дзеяч Анатоль Лук'янчык

11 кастрычніка адышоў у іншы свет дзеяч беларускай дыяспары ў Амерыцы, кіраўнік Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра «Полацак» (Стронгсвіль, ЗША).

Пра Анатоля Лук’янчыка піша старшыня адззелу БАЗА ў Агаё і Кліўлендзе, д-р Сяргей Раманюк.

Адышоў ад нас сп. Анатоль Лук’янчык, прэзідэнт Беларуска-Амерыканскага грамадскага цэнтра «Полацак», уладальнік «Lukjan Metal Products, Inc.», сябра Беларуска-Амерыканскага задзіночання (BAZA), актыўны парафіянін Царквы Жыровіцкай Божай Маці, адзін з лепшых беларусаў Амерыкі. За сваё доўгае жыццё ён прайшоў праз многія выпрабаванні: даваеннае дзяцінства ў заходняй Беларусі, вайна, лагер перамешчаных асобаў у заходняй Нямеччыне, эміграцыя ў Амерыку, вайна ў Карэі, заснаванне сямейнага бізнеса, арганізацыя беларускага жыцця на новым кантыненце, гадаванне дзяцей і ўнукаў…

Вельмі шмат людзей у Амерыцы і Беларусі памятаюць дабро, зробленае ім. Працавіты, сумленны і вельмі сціплы быў спадар Анатоль. На ўсё ў яго хапала часу і сродкаў. Цяжка пералічыць усё, што ён зрабіў: дапамога царкве, «Полацку», новым эмігрантам, Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына», беларускім газетам, манастыру ў Жыровічах, Цэнтру беларускіх даследаванняў у Канзасе, беларускім мастакам, пісьменнікам, хворым дзецям, арыштаваным палітыкам, навукоўцам, простым людзям.

Ніводнае беларускае свята ў Амерыцы і Канадзе не абходзілася без удзелу спадара Анатоля. Вясёлы калядоўшчык, добры спявак, паспяховы бізнесовец, актыўны абаронца беларускіх спраў, добры і вясёлы чалавек, які любіў сваю Радзіму, сваю мову і свой народ. Добры муж, бацька і дзед, вернік і сябра.

Спачуванні жонцы Наталлі, дачцэ Алене, сыну Даніэлю, унукам Алікс, Самуэль, Наталі і Мэрі, братам і сёстрам і ўсім хто ведаў гэтага цудоўнага чалавека.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць