Эканоміка

Адмоўнае сальда перавысіла 2 млрд долараў

Паводле звестак Нацбанка, у студзені-жніўні 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 2 млрд. 24,6 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Пры гэтым у жніўні сальда было станоўчым у 120,1 млн. долараў.

Для параўнання: за студзень-ліпень гэтага года адмоўнае сальда складала 2 млрд. 647,6 млн. долараў, за студзень-жнівень 2010 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3 млрд. 612,7 млн. долараў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень-жнівень 2011 года склаў 61 млрд. долараў (на 51,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года), у тым ліку экспарт — 29,5 млрд. (на 60,7% больш), імпарт — 31,5 млрд. (на 43,5% больш).

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-жніўні гэтага года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3 млрд. 924,5 млн. долараў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 4 млрд. 967,9 млн.).

Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда былі экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 18 млрд. 75,7 млн. долараў, павялічыўшыся на 85,1%, імпарт — 22 млрд. 276,2 млн. (на 47% больш).

На энергетычныя тавары прыпадала 49,8% вартаснага аб’ёму экспарту і 52,5% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 9 млрд. 10,6 млн. долараў, што ў 2,4 разу больш, чым у студзені-жніўні мінулага года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 11 млрд. 701,5 млн. долараў, што ў 1,7 разу больш за аналагічны леташні паказчык. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 690,9 млн. долараў (у студзені-жніўні 2010 года — мінус 3 млрд. 119,5 млн.)

Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-жніўні гэтага года дасягнула 250,7 млн. долараў (у студзені-жніўні мінулага года — плюс 218,8 млн. долараў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі за гэты перыяд характарызаваўся станоўчым сальда ў памеры 1 млрд. 330,2 млн. долараў. У параўнанні са студзенем-жніўнем 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 334,6 млн. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць