Усяго патроху44

Пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны

17 кастрычніка ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта Беларусі пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны краіны.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, плануецца паставіць мінімальную колькасць мабілізацыйных рэсурсаў у штабы зон тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і горада Мінска, двух раёнаў, а таксама ў асобныя воінскія часці і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў. У далейшым будзе праведзена зладжванне фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, якія возьмуць удзел у вучэннях сіл тэрытарыяльнай абароны.

Як адзначылі ў прэс-службе, тэрытарыяльная абарона з’яўляецца найважнейшым складнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з планам абароны краіны дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання, арганізацыямі, тэрытарыяльнымі войскамі ва ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі, іншымі войскамі, воінскімі фарміраваннямі і ваенізаванымі арганізацыямі.

Сярод асноўных мэт тэрытарыяльнай абароны — наданне абароне дзяржавы ўсеагульнага (усенароднага) характару, павышэнне магчымасцяў ваеннай арганізацыі дзяржавы па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных органаў і арганізацый, эканомікі, аб’ектаў інфраструктуры і жыццядзейнасці насельніцтва пры ўзнікненні ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

Да задач тэрытарыяльнай абароны адносяцца, у прыватнасці, ахова і абарона аб’ектаў, выкананне асобных баявых задач сумесна са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных сіл пры адбіцці акта ўзброенай агрэсіі, барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі; вядзенне ўзброенай барацьбы на часова акупаванай сапернікам тэрыторыі, удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець58

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць