Касірка мінскага банка спрабавала збыць фальшывую купюру Цэнтрабанка Расіі,паведаміла карэспандэнту БелТА
Супрацоўніца банка хацела памяняць падробленую купюру вартасцю 5 тыс. расійскіх рублёў. Падчас спробы ажыццяўлення ўгоды яе затрымалі аператыўнікі. Як высветлілася,
жанчына атрымала банкноту ад кліента. Яна праверыла яе сапраўднасць толькі па адным крытэры, а на іншыя ступені абароны не звярнула ўвагі. Калі ж яна зразумела памылку, то вырашыла пазбавіцца ад фальшыўкі.Цяпер у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па арт. 221 «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер» КК Беларусі, які прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
У Заводскім РУУС таксама паведамілі, што ў гэтым раёне Мінска нядаўна быў затрыманы
Міліцыя настойліва рэкамендуе ажыццяўляць усе валютныя аперацыі толькі праз банкі, а банкаўскім супрацоўнікам нагадвае, што неабходна правяраць усе ступені абароны банкнот.
Каментары