Яны выступалі арганізатарамі размяшчэння беларускіх еўрааблігацый.
«Deutsche Bank не вядзе бізнес з Беларуссю і не мае ніякіх планаў па яго працягу», — заявіў БелаПАН прадстаўнік гэтага нямецкага банка Крыстаф Блюменталь, адмовіўшыся каментаваць прычыны такога рашэння.
Супрацоўніцтва з беларускім урадам таксама спыніў французскі банк BNP Paribas, паведаміла брытанская газета The Independent (адзін з офісаў BNP Paribas размешчаны ў Лондане). Атрымаць каментарый у гэтага банка пакуль не ўдалося, але інфармацыю пацвердзіў БелаПАН прадстаўнік брытанскай праваабарончай арганізацыі Index on Censorship Майк Харыс.
«Мы рады такому рашэнню, бо мы праводзілі скіраваную на гэта кампанію», — сказаў ён. У рамках кампаніі Index on Censorship звярталася да ўрада Вялікабрытаніі. Праваабаронца таксама нагадаў, што некалькімі месяцамі раней супрацоўніцтва з Беларуссю спыніў брытанскі Royal Bank of Scotland.
Deutsche Bank і BNP Paribas разам з брытанскім Royal Bank of Scotland і расійскім «Ашчадбанкам» выступалі арганізатарамі размяшчэння беларускіх еўрааблігацый. «Спадзяемся, што цяпер супрацоўніцтва з беларускім урадам спыніць і расійскі „Ашчадбанк“. Урэшце рэшт яны гэта зробяць», — мяркуе Харыс.
Праваабаронца заявіў, што Index on Censorship будзе працягваць аказваць націск на Deutsche Bank, які
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары