Улада

У Гомелі пахавалі кіраўніка мясцовых сацыял-дэмакратаў Сяргея Старычэнку

Колькі дзён таму яго знайшлі ў пятлі ў бацькоўскім доме.

У панядзелак у Гомелі пахаваны кіраўнік абласной арганізацыі Сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамады) Сяргей Старычэнка. У красавіку яму б споўнілася сорак гадоў.

Грамадзянская жонка спадара Старычэнкі знайшла яго ў пятлі ў адным з пакояў прыватнага бацькоўскага дому на вуліцы Марата Казея, дзе яны жылі апошнім часам.

Пракуратура Савецкага раёну Гомелю расьсьледуе гэтае трагічнае здарэньне.

Мясцовыя актывісты даведаліся пра раптоўную сьмерць Сяргея Старычэнкі толькі сёньня. Некаторыя чальцы дэмакратычнай кааліцыі, у якую ўваходзіла й арганізацыя Сацыял‑дэмакратычнай партыі, лічаць, што сьмерць спадара Старычэнкі найхутчэй не зьвязаная зь ягонай грамадзкай дзейнасьцю.

Апошні раз Сяргей Старычэнка кантактаваў з уладамі летась 17 сьнежня на памежнай беларуска‑ўкраінскай станцыі Цяруха, калі вяртаўся цягніком у Гомель з Чарнігава, дзе браў удзел ва ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партыяў Беларусі. Тады ў яго й ягонага аднапартыйца беларускія мытнікі сканфіскавалі матэрыялы ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партыяў, а таксама асобнікі брашуры пра культ асобы Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Рыхтуецца адкрыццё аддзяленняў пасольства Расіі яшчэ ў трох гарадах Беларусі18

«Вельмі блізкія да сустрэчы Пуціна і Зяленскага»1

Стала вядома імя мужчыны, якога федэральныя агенты застрэлілі ў Мінеапалісе. У горадзе зноў успыхнулі пратэсты38

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай23

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу2

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў8

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць