Супрацоўніца аднаго з краснаярскіхАхвярай злачынства стаў мясцовы спартовец, які напярэдадні бавіў з затрыманай вольны час. Мужчына звярнуўся ў паліцыю з заявай пра страту банкаўскай карткі з буйной сумай грошай на ёй.стрыптыз-клубаў падазраецца ў крадзяжы.
Як высветлілася падчас следства,
Маладыя людзі пачалі перыядычна сустракацца, паведамляе афіцыйны сайт Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных справаў РФ па Краснаярскім краі. У адзін з вечароў спартовец прапанаваў дзяўчыне правесці разам ноч у гатэлі. За нумар і замоўленыя алкагольныя напоі пацярпелы расплаціўся банкаўскай карткай. Прачнуўшыся раніцой, ён не знайшоў ні дзяўчыны, ні карткі і неадкладна звярнуўся ў паліцыю.
Як выявілася, пасля ўчынення крадзяжу дзяўчына працягнула адпачываць. Скрадзенай крэдыткай яна расплацілася ў адным з бараў Краснаярска, дзе павячэрала разам з трыма знаёмымі. Кампанія на чужыя грошы выкупіла ўсю залу, заказала алкаголь і дарагія стравы, а таксама больш за 100
Забраўшы грошы, дзяўчына ўзяла білет на цягнік і паехала ў свой родны горад. Падчас затрымання ў Новакузнецку аператыўнікі высветлілі, што ў дзяўчыны ёсць грамадзянскі муж, які пражываў у кватэры з яе маці. Таксама паліцэйскія наклалі арышт на дарагія рэчы зламысніцы з мэтай часткова пакрыць шкоду пацярпеламу.
Абвінавачаная затрыманая і знаходзіцца ў Краснаярску пад следствам. Супраць яе распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 158 КК РФ «Крадзеж». Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары