Усяго патроху

Дзень сурка ці ўсё ж такі Дзень вожыка?

Сёння ў свеце адзначаецца Дзень Сурка. Гэта традыцыйнае амерыканскае свята з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць.

Сёння ў свеце адзначаецца Дзень Сурка. Гэта традыцыйнае амерыканскае свята з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць.

Менавіта 2 лютага жыхары ЗША і Канады спрабуюць даведацца ці хутка надыдзе вясна.

Лічыцца, што сёння трэба назіраць за паводзінамі сурка, які вылазіць са сваёй нары. Калі дзень пахмурны, і сурок не ўбачыць свайго ценю, ён спакойна пакіне сваю нару, і тады хутка надыйдзе вясна.

Калі ж дзень усё ж такі сонечны, і сурок убачыць свой цень, ён схаваецца назад і яшчэ шэсць тыдняў людзям давядзецца жыць па законах зімы. Пра свае адносіны да гэтага свята распавядае беларускі музыка Аляксандр Памідораў:

«Ну я не ведаю, гэта ўсё з дзіцячых казак паходзіць. І паколькі амерыканскі народ — гэта вельмі дзіўная з’ява, гэта такі незаўсёды смачны кактэйль з розных нацый і людзей. Я не бачу асаблівага сэнсу гэта свята неяк заўважаць на нашай тэрыторыі.

Асабліва ў гэтым годзе, калі ў нас усе жывёліны, якія мусілі пакласціся ў зімовую спячку, усё бадзяюцца па лясах. Бедныя вожыкі, бабры і мядзведзі пакутваюць».

Звернемся да гісторыі. Традыцыя назіраць за паводзінамі жывёлаў, і па іх прагназаваць надвор’е з’явілася яшчэ ў Старажытным Рыме. Другога лютага там адзначаўся Дзень вожыка.

Метэаралагічны прагноз у рымлян будаваўся аналагічна: па паводзінах разбуджанага звярка, толькі замест сурка ў іх быў вожык. Лічыцца, што жыхары Заходняй Еўропы захавалі гэтую традыцыю і ў больш позні час яна разам з пересяленцамі трапіла ў Амерыку.

На жаль, у Паўночнай Амерыцы вожыкі не водзяцца, вось і давялося суркам замяшчаць іх. Ці ўкараніцца гэтае свята ў нашай краіне? На гэтую тэму разважае філосаф Валянцін Акудовіч:

«Я не думаю, што ў свята Дня сурка ёсць на нашых землях будучыня. Хутчэй, нейкія маргінальныя суполкі, дзеля экзотыкі яго і могуць адзначаць, але ж тое, што гэтае свята можа закранаць нейкую сутву нашай ментальнасці, нашага ладу жыцця, нашых традыцый, не, я не ўпэўнены.

Прынамсі я стаўлюся да гэтага скептычна. Хаця, калі некага гэтае свята зацікавіць, і ён паспрабуе перанесці яго на нашу глебу — цудоўна! Чым больш святаў — тым лепш. Жыць не так весела, каб адмаўляцца ад дадатковых святаў».

Афіцыйным гэтае свята стала не адразу. Толькі ў 1886 годзе ў амерыканскім горадзе Панкстоун сурка прызналі і надалі імя Вялікі Філ, а горад сталі называць «Сусветным цэнтрам надвор’я».

Кожны год 2 лютага там збіраюцца тысячы гледачоў, якія з нецярпеннем чакаюць, што ж ім прадкажа на гэты раз Філ? На жаль, па дадзеных статыстыкі, прагноз здзяйсняўся менш чым у 40%.

Часцей за ўсё гэты дзень прыпадае на сярэдзіну зімы, а сапраўдная вясна пачынаецца толькі напрыканцы сакавіка. Атрымліваецца, што незалежна ад таго, убачыць сурок свой цень ці не, вясна ўсё роўна прыйдзе не раней, чым праз шэсць тыдняў...

Але калі вас усё ж такі зацікавіла гэтае свята і з’явілася жаданне самаму паспрабаваць зрабіць прагноз надвор’я на бліжэйшы час — ляціце ў лес, шукайце там вожыка і назірайце за яго паводзінамі. Хоць гэта і не сурок, аднак, магчыма, і ён зможа прадказаць надыход вясны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць