Свет11

У Расеі падае памаранчавы сьнег

Насельніцтва просяць не хвалявацца і кажуць, што каляровы сьнег абсалютна бясьпечны.

Памаранчавы, або жоўты, або ржавы сьнег з оліўнымі плямамі й затхлым пахам выпаў у Томскай, Омскай і Цюменскай абласьцях Расеі.

«Сьнег не нясе небясьпекі для людзей. Сьнег мае перавышэньне мэталу ў чатыры разы і з‑за акісьленьня набывае такі колер. Хутчэй за ўсё, гэта прадукт мэталюргіі», — сказаў кіраўнік МНС Расеі па Цюменскай вобласьці.

Эколягі ўстурбаваныя: «У кожным разе, нічога добрага насельніцтву тых раёнаў, дзе выпаў сьнег з жоўтым адценьнем, няма,» — сказаў у пятніцу член‑карэспандэнт расейскай акадэміі навук Аляксей Яблакаў. «Хутчэй за ўсё, гэта могуць быць выкіды з нафтапераперацоўчых прадпрыемстваў альбо з заводаў па вытворчасьці мінэральных угнаеньняў. Штосьці такога кшталту. Гэта прыкмета вельмі дрэннай ачысткі выкідаў альбо якіх‑кольвек аварый на прадпрыемствах,» — сказаў Яблакаў.

Эколяг паведаміў, што, паводле ягонай ацэнкі, «наступствы выкідаў бываюць доўгатэрміновымі, яны могуць выявіцца праз адзін‑два гады, нават празь пяць гадоў, і адбіцца на здароўі дзяцей і дарослых». «Трэба тэрмінова праводзіць глыбокія аналізы і прымаць прафіляктычныя захады, у тым ліку па ачыстцы пітной вады», — сказаў Яблакаў.

Гэта ня першы памаранчавы сьнегапад у Расеі. Летась каляровыя сумёты намяло на Сахаліне і ў расейскім Прымор’і. Тады гэта сьпісалі на пяскі Манголіі, празь якую цыклён ішоў на Расею.

А ў амэрыканскім Каларада леташняй вясной выпаў сьнег ружовага колеру. Самыя цікаўныя паспаталі яго — на смак сьнег быў падобны да кавуна. Такі колер надалі сьнегу мясцовыя водарасьці, якія вырабляюць чырвоны пігмэнт і бясьпечныя для спажываньня, вядома, ва ўмераных дозах.

З выкарыстаньнем інфармацыі strana.ru, newsru.com

Фота lenta.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць