Грамадства44

Судовае следства па справе былога камандуючага ВПС Азаронка завяршаецца

У працэсе па справе былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Ігара Азаронка завяршаецца судовае следства. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ваеннай калегіі Вярхоўнага суда, якая разглядае справу.

Справа ў дачыненні да Азаронка і нейкага грамадзяніна Расіі А. А. Машкаўцана слухаецца ў судзе з 25 кастрычніка. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, Ігар Азаронак абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні адносна боепрыпасаў); Машкаўцан — ч.ч. арт. 16 (саўдзел у злачынстве), ч. 3 арт. 430 (падбухторванне і памаганне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры) КК.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ігар Азаронак быў затрыманы 20 ці 21 снежня 2010 года. Спачатку ён падазраваўся ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 455 КК (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады). Затым яму было выстаўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК).

Ад пасады камандуючага ВПС і войскаў СПА Азаронак быў вызвалены ўказам прэзідэнта 11 студзеня 2011 года.

Справа расследавалася галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС Беларусі. Што канкрэтна інкрымінуецца былому камандуючаму, не паведамлялася.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць