Эканоміка11

Нацбанк заяўляе пра пагрозу дэвальвацыі праз эмісійнае рэфінансавання дзяржбанкаў

Нацыянальны банк Беларусі канстатуе захаванне высокай залежнасці дзяржбанкаў ад яго кароткатэрміновых рэсурсаў і падкрэслівае эмісійны характар такой падтрымкі, што пагражае стабільнасці беларускага рубля.

«Захоўваецца высокая залежнасць банкаў ад кароткатэрміновых рэсурсаў Нацыянальнага банка. Гэта стварае дадатковую крыніцу эмісіі, што ўяўляе пагрозу ўстойлівасці нацыянальнай валюты», — заявіў першы намеснік старшыні праўлення НББ Юрый Алымаў на пашыраным паседжанні кіраўніцтва НББ, што прайшло ў канцы кастрычніка. Выступленне Ю. Алымава ў сераду апублікаваў часопіс НББ «Банкаўскі веснік».

Пры гэтым Алымаў лічыць дэфіцыт ліквіднасці беларускіх банкаў першачарговай з праблем, якія ўзнікаюць у банкаўскім сектары «з улікам складаных умоваў развіцця эканомікі».

Ён падкрэслівае, што рэгулятар збіраецца жорстка абмежаваць эмісійнае рэфінансаванне банкаў. «Нацыянальны банк у мэтах забяспечання ўстойлівасці беларускага рубля зробіць больш жорсткімі падыходы да аказання рэсурснай падтрымкі банкаў. Аб’ём рэфінансавання да канца 2011 года будзе жорстка абмежаваны і паступова зніжаны», — сказаў Алымаў.

Паводле яго словаў, «у гэтых умовах банкам давядзецца самастойна вырашаць праблемы з уласнай ліквіднасцю». «Неабходна выбудоўваць крэдытную палітыку, у тым ліку пры крэдытаванні дзяржаўных праграм, з улікам сваіх магчымасцяў па фармаванні рэсурснай базы за кошт неэмісійных крыніц», — сказаў ён. Алымаў таксама заявіў, што «Нацыянальны банк будзе прымаць меры па мінімізацыі росту эмісіі наяўных грошай», нагадаўшы, што за 9 месяцаў аб’ём наяўных грошай у звароце вырас у 1,7 разу (на Br3,2 трлн), да Br7,7 трлн на 1 кастрычніка 2011 года. Ён растлумачыў, што скараціць колькасць наяўных НББ разлічвае за кошт «стабілізацыі эканамічнай сітуацыі і стымулявання тэрміновых банкаўскіх укладаў у нацыянальнай валюце, удасканалення нарматыўна-прававой базы па арганізацыі наяўнага грашовага звароту, развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў».

Як нагадвае агенцтва, НББ з 19 кастрычніка абмежаваў, а з 4 лістапада цалкам спыніў доступ банкаў да пастаянна даступных інструментаў падтрымкі ліквіднасці (крэдыты овернайт і ўгоды своп овернайт). Эмісійная рублёвая ліквіднасць даецца цяпер толькі «Беларусбанку» і «Белаграпрамбанку» ў рамках двухбаковых інструментаў падтрымкі ліквіднасці ў «ручным» рэжыме, на 1 дзень. Між тым, нягледзячы на дэкларацыі аб узмацненні жорсткасці эмісійнага рэфінансавання дзяржбанкаў, у лістападзе сярэднядзённы аб’ём падтрымкі ліквіднасці дзяржбанкаў працягвае застацца на дакрызісным узроўні і складае Br3,5–4 трлн у дзень.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына38

Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту17

У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?

Успышка небяспечнага віруса распаўсюджваецца па Азіі. У аэрапортах узмацняюць кантроль1

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў4

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына8

Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў

У Албаніі распрацоўшчыкаў першага віртуальнага ШІ-міністра, створанага сачыць за карупцыяй, абвінавацілі ў карупцыі3

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі3

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць