Усяго патроху33

Пракуратура зацікавілася рэканструкцыяй «Мураўёў-гатэля»

Пракуратура Гродзенскай вобласці высветліла, што ўладальнік старадаўняга будынка ў цэнтры Гродна парушае ахоўныя абавязанні ў дачыненні да былога дома купца Мураўёва. Работы па рэканструкцыі прыпыненыя, будынак падвяргаецца небяспецы разбурэння.

У афіцыйным папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона гаворыцца: «…высветлена, што ААТ „Беларускі народны страхавы пенсійны фонд“ парушае патрабаванні арт. 28 Закона РБ „Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ“, а таксама патрабаванні ахоўнага абавязання на гісторыка-культурную каштоўнасць — будынак на плошчы Савецкай, 2… (былы дом купца Мураўёва)… у вышэйзгаданым будынку на момант праверкі — 06.09.2011 — было пабіта шкло, несабранае смецце, разламаныя шчытавыя вароты, што робіць магчымым пранікненне ў будынак старонніх асобаў, а таксама пагражае бяспецы грамадзян у сувязі з блізкім размяшчэннем прыпыначнага пункта грамадскага транспарту…»

Тое, што рэканструкцыя зацягваецца, турбуе гісторыкаў. На думку гісторыка архітэктуры, краязнаўца Ігара Трусава, калі найбліжэйшым часам не пачнуцца нармальныя працы, то будынак будзе канчаткова страчаны. З 1988 года ён стаіць без ацяплення, яго разрабавалі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў, работы па кансервацыі не завершаныя.

Паводле інфармацыі Ігара Трусава, пракуратура займаецца станам будынка яшчэ з 2000 года. Адзін з найлепшых сталічных архітэктараў-рэстаўратараў Вадзім Гліннік адмовіўся ад навуковага кіраўніцтва на аб’екце. Гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў калі навуковы кіраўнік адмаўляецца ад кіраўніцтва праектам рэканструкцыі.

— Мяркуючы па ўсім, будынак і далей будзе руйнавацца, — мяркуе Ігар Трусаў. — Таму што працы, якія можна весці і ўзімку, хутчэй за ўсё не будуць весціся. Напэўна, у інвестара не хапае грошай, а рарытэтнаму будынку ад гэтага стане толькі горш.

Дом купца Мураўёва знаходзіцца ў шэрагу галоўных інвестыцыйных даўгабудаў горада. Ён размешчаны на Савецкай плошчы. Гэты трохпавярховы асабняк з чырвонай цэглы з унутраным панадворкам і карэтным праездам быў пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя.

Унутранае ўбранне помніка ў стылі мадэрн ўражвала: роспісы, ляпніна, каміны, кафляныя печы, поручні з арыгінальнай разьбой, мармуровыя падваконнікі. Уся гэтая непаўторная прыгажосць захоўвалася да пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, пакуль там размяшчалася абласная бібліятэка. Затым будынак апусцеў. Разрабаваны дом з закалочанымі дзвярыма прастаяў да 2006 года.

На яго знайшоўся пакупнік — ААТ «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд», якi набыў будынак на аўкцыёне ў снежні 2005 года. Планы былі грандыёзнымі. У доме купца прадугледжаныя гатэль і рэстаран з відамі на Савецкую плошчу. На першым паверсе плануюць пакінуць адкрытымі падвальныя памяшканні. На другім паверсе будзе хол, выхад на балкон, гатэльныя нумары. На трэцім — два VIP-нумары, на чацвёртым — адзін, з назіральнай пляцоўкай. Унутраны дворык адвядуць пад рэстаран, які будзе праглядацца зверху, з вокнаў, якія выходзяць на ўнутраны дворык. Пад ім — більярдны клуб. Будзе і навясны зашклёны калідор у асноўны будынак. Флігель таксама адвядуць пад гатэль.

Але будаўнікі доўга не спяшаліся на гэты аб’ект. Тлумачылі гэта тым, што не гатовы праект рэканструкцыі. А калі дакументацыя была ў парадку, нечакана паўстала іншая незвычайная прычына… Сцяна да сцяны з домам Мураўёва стаіць жылы будынак. Каб над будучым гатэлем зрабіць дах, трэба разабраць суседскі. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі там не жывуць людзі. Амаль усіх ужо перасялілі у новыя кватэры. Засталася толькі адна пенсіянерка, што наадрэз адмовілася пакідаць сваё жыллё.

Такія сітуацыі здараюцца нярэдка, але кампраміс звычайна знаходзіцца. У гэтай гісторыі чамусьці ўсё інакш. Справа з бабуляй цягнецца да гэтага часу. Між тым часу мала. Цяпер будаўнікоў на аб’екце зноў не відаць.

Каментары3

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць