Усяго патроху

Фотакабінкі могуць з'явіцца ў Гомелі дзякуючы студэнтам

Завяршыўся абласны этап конкурсу моладзевых бізнэс-праектаў у рамках акцыі па падтрымцы моладзевага прадпрымальніцтва «Уключайся!».
У спісе прапанаваных ідэй — стварэнне лізінгавай кампаніі, будаўніцтва прыдарожнай кавярні, вытворчасць экалагічна чыстых сумак і ўстаноўка фотакабінак.

Цягам кастрычніка маладыя людзі ад 18 да 31 года прадстаўлялі ў аргкамітэт свае праекты па трох намінацыях: сфера паслуг (у тым ліку турыстычны бізнэс і аздараўленне, IT-тэхналогіі, рэкламны бізнэс і інш), вытворчая сфера, а таксама інавацыйнае прадпрыемства і сфера навукова-адукацыйнага развіцця, піша «Новы Вячэрні Гомель».

Свае работы студэнты БелДУТ прадставілі журы — буйным бізнэсоўцам горада. Адна з груп прапануе стварыць кадравае агенцтва «Лайк», якое будзе займацца працаўладкаваннем студэнтаў, стварэннем баз дадзеных вакансій, пошукам месцаў для работнікаў без кваліфікацыі. На ўсё гэта заснавальнікам агенцтва спатрэбіцца тры чалавекі ў штаце і 28,5 мільёнаў рублёў першапачатковага капіталу.

Яшчэ студэнты прапануюць заняцца вытворчасцю экалагічна чыстых сумак. Аўтар бізнэс-праекта запэўнівае, што сумкі, падобныя да твораў вядучых сусветных дызайнераў, разыдуцца на ўра. Да вытворчасці сумак будуць прыцягваць хатнюю працу неабароненых слаёў насельніцтва і тым самым забяспечваць ім дадатковы заробак.

Але самым цікавым праектам для прысутных стала прапанова па ўсталяванні ў Гомелі фотакабінак. Ідэя ў свеце не новая, але ў Беларусі рэалізацыяй такога віду паслуг ніхто не займаўся.

Пераможцы рэспубліканскага фіналу ў кожнай намінацыі стануць уладальнікамі мэтавых грашовых грантаў у памеры 10 мільёнаў рублёў. Будучыя гомельскія бізнэсоўцы дамовіліся, што ў выпадку выйгрышу і рэалізацыі праекта любы з іх аддасць 7% прыбытку на дабрачыннасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць