Меркаванні11

Заходняя прэса: Газавае пагадненне з Мінскам — перамога Крамля

Заходнія СМІ каментуюць рашэнне расійскага ўрада аб выдзяленні Беларусі крэдытаў, а таксама прыроднага газу па зніжанай цане ў абмен на набыццё «Газпрамам» 100% «Белтрансгазу».

Як піша журналіст The New York Times Эндру Крамер, гэтае пагадненне залучае Беларусь у яшчэ больш цесны саюз з Расіяй.

«Крэдыты і зніжкі даюцца прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, каб дапамагчы яго ўраду субсідыяваць асноўныя прадукты харчавання і імпартныя тавары, стрымаць інфляцыю і сацыяльную нестабільнасць. У абмен Беларусь цалкам прадасць расійскаму энергетычнаму гіганту „Газпраму“ свой газаправод, які ідзе ў Еўропу», — паведамляе аўтар артыкула «Газавае пагадненне з Беларуссю дае Расіі кантроль над трубаправодам».

Крамер нагадвае, што «Газпраму» ўжо належалі раней 50% у газаправодзе «Ямал-Эўропа», па якім пастаўляецца каля 20% расійскага газу на заходнія рынкі.

З моманту распаду Савецкага Саюза «Газпрам» імкнуўся вярнуць кантроль над сеткай трубаправодаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай яго бізнэсу і важным складнікам геапалітычнай пазіцыі Расіі ва Усходняй Еўропе, — гаворыцца ў артыкуле. Кантроль «Газпрама» над трубаправодам «Ямал-Еўропа» на ўсёй яго працягласці ад Сібіры да польскай мяжы «ўрэгулюе нашы адносіны з Беларуссю на гады наперад», — прыводзіць выданне каментар прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна.

Поўны кантроль «дасць магчымасць забяспечыць безумоўны транзіт праз беларускую тэрыторыю нашых энерганосьбітаў спажыўцам у Заходняй Еўропе», — сказаў ён.

«Пагадненне, падпісанае ў Маскве, азначае важную перамогу Крамля, які паспяхова карыстаецца сваёй роляй пастаўшчыка энергарэсурсаў з мэтай умацавання ўплыву на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, — піша Алан Кулісан на старонках The Wall Street Journal. — Беларусь, размешчаная паміж заходняй мяжой Расіі і Польшчай, доўгі час супрацьстаяла расійскаму ўплыву, адмаўляючыся перадаць расійскаму вытворцу газу, ААТ „Газпрам“, газаправодную сетку і патрабуючы таннага экспарту, каб субсідыяваць сваю эканоміку савецкага тыпу».

Лукашэнка на працягу доўгіх гадоў утрымліваў раўнавагу з Расіяй, палохаючы яе перспектывай збліжэння з Захадам, гаворыцца ў артыкуле. Але раўнавага была парушаная ў мінулым годзе, калі Лукашэнка распачаў жорсткія крокі ў дачыненні да палітычнай апазіцыі, чым выклікаў асуджэнне ЕС і Вашынгтона.

«Заключанае ў пятніцу пагадненне азначае яшчэ больш сур’ёзны паварот у бок Масквы, не настолькі крытычны да яго аўтарытарных замашак. Яно было заключанае на наступны дзень пасля таго, як Мінск асудзіў праваабаронцу Алеся Бяляцкага да 4,5 гады пазбаўлення волі за ўхіленне ад падаткаў», — гаворыцца ў артыкуле пад назвай «Расія ўзмацняе кантроль над Беларуссю».

З пункту гледжання ЕС, гэтае пагадненне нясе супярэчлівы сігнал, — піша Стэфан Уэгстыл у блогу The Financial Times beyondbrics.

«Поўны кантроль „Газпрама“ над беларускім газаправодам аслабіць уплыў непрадказальнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», — адзначае аўтар. Гэта можа зрабіць больш надзейнымі пастаўкі газу ў Еўропу.

Але гэта адбудзецца коштам надзялення Расіі яшчэ большым, чым цяпер, палітычным уплывам у Мінску. Ажыццяўленне стратэгіі ЕС па збліжэнні са сваімі ўсходнімі суседзямі — перш за ўсё Беларуссю, Украінай і Малдовай — ускладніцца яшчэ больш.

«Так што ЕС можа выйграць эканамічна, але прайграць палітычна, — робіць выснову аўтар. — Эканамічныя перавагі ў будучыні таксама могуць сысці на нішто, калі „Газпрам“, узмацніўшы кантроль над трубаправодамі, павысіць кошты», — гаворыцца ў артыкуле над назвай «Газпрам»: перамога ў Беларусі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы7

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей5

Беларускі акцёр-школьнік, які зачытваў «Гой ты, Русь моя, родная», расказаў, як паспеў з'ездзіць у «Артэк»15

Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы7

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць