Эканоміка33

Бізнэсоўцаў просяць вырабляць прасы і зубачысткі

Тэма мінімізацыі імпарту пры максімальным нарошчванні экспарту набыла асаблівую актуальнасць у перыяд крызісу і стала галоўнай тэмай семінара, які прайшоў у Жлобіне. Дзяржава хоча прыцягнуць бізнэс да вытворчасці спажывецкіх тавараў

Семінар быў прысвечаны развіццю імпартазамяшчальных вытворчасцяў, мэта якога — прыцягненне малога і сярэдняга бізнэсу да асваення вытворчасці спажывецкіх тавараў, якія цяпер увозяцца з-за межаў краіны. На гэта выдаткоўваюцца немалыя сродкі, і лічбы пастаянна растуць.

Летась выдаткі на імпарт дасягнулі сумы 5,6 млрд даляраў. Ужо тады гэта складала 122,3% да ўзроўню папярэдняга года. За студзень-верасень 2011 імпарт ужо ўзляцеў да 5,5 млрд даляраў і вырас на 47% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Сальда замежнаэканамічнай дзейнасці па-ранейшаму ў мінусах. Сітуацыю на ўнутраным рынку крыху змякчыў нядаўні ажыятаж на харчовыя тавары, калі беларускае куплялі з падвоенай сілай. Зрэшты, улічваючы абставіны, якія прывялі да такога попыту, і «спажывецкую інтэрвенцыю» расійцаў на асабліва «чаўночным узроўні», наўрад ці можна лічыць гэта дасягненнем маркетынгавай палітыкі нашых вытворцаў.

Гомельшчына ва ўсёй гэтай статыстыцы, як заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама Баляслаў Пірштук, глядзіцца досыць нядрэнна. Удзельная вага імпарту тавараў, які прыпадае на рэгіён, складае ўсяго 2%.

— Не спакушайцеся, — парыраваў міністр гандлю Валянцін Чаканаў. — Проста вялікая частка імпартных тавараў паступае спачатку ў Мінск, а з яго ўжо разыходзіцца па гарадах і вёсках.

Рабіць у такой сітуацыі нешта трэба. Дзяржава вырашыла прыцягнуць да стварэння вытворчасцяў, арыентаваных на замяшчэнне імпарту і павелічэнне экспарту, прадпрымальнікаў. Міністэрства гандлю падрыхтавала спіс з 399 найменняў таго, чым яны могуць разнастаіць свой бізнэс. У пералік трапілі тавары, аналагі якіх у рэспубліцы не выпускаюцца або выпускаюцца ў недастатковай колькасці.

Каб бізнэсоўцы наглядна ўявілі маштабы патэнцыйнага рынку, перад семінарам была арганізаваная выстава імпартных спажывецкіх тавараў. Толькі Гомельская вобласць мае патрэбу амаль у трох тысячах прасаў, больш чым у чатырох тысячах электрадрыляў, 14 тысячах шлангаў для змяшальніка ў металічнай аплётцы. У ліку патэнцыйных вытворчасцяў — гаспадарчыя тавары, інструменты, абутак, адзенне, бытавая хімія, пральныя машыны і многае іншае.

Зрэшты, адной колькасцю праблемы не вырашыць. Валянцін Чаканаў прызнаў, што да якасці беларускіх тавараў ёсць вялікія пытанні. Прытым што і кошт далёка не радуе.

Каб зрабіць якасць больш прывабнай, неабходна істотна аптымізаваць вытворчасць. Да прыкладу, упакоўка імпартных зубачыстак каштуе 6000 рублёў, айчынных — удвая больш.

Ва ўрадзе таксама спадзяюцца, што імпартазамяшчальная прадукцыя не толькі задаволіць унутраны попыт, але і будзе арыентаваная на экспарт.

Прадпрымальнікі, што наважацца на асваенне новых прастораў, без падтрымкі не застануцца, запэўніваюць улады. Яны могуць разлічваць на шэраг падатковых ільгот і палёгкаў, бязвыплатныя пазыкі пры ўмове стварэння працоўных месцаў, розныя варыянты атрымання ва ўласнасць камунальнай уласнасці і іншыя прэферэнцыі.

Увогуле, «любы капрыз за ваш экспарт». Праўда, варта ўлічыць, што ў структуры выдаткаў на імпарт спажывецкія тавары займаюць параўнальна невялікую частку. Затое 70% сродкаў ідзе на закуп энерганосьбітаў, сыравіны і камплектавальнікаў для вытворчасці. Даволі праблематычна падлічыць, колькі айчынных зубачыстак трэба вырабіць, каб кампенсаваць выдаткі на газ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы9

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы9

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць