Улада5555

Аляксандр Мілінкевіч: Не будзе дыялогу — не будзе Беларусі

Палітык мяркуе, што не санкцыі, а дыялог у свой час стаў у вырашальным у пытанні выхаду з турмаў палітвязняў.

У Варшаве праходзіць традыцыйная канферэнцыя «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты», што ладзіцца пры Інстытуце грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Універсітэта імя Лазарскага. На ёй меў выступ лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Палітык сканцэнтраваўся ў прамове на пытанні, хто выйграе Беларусь у будучыні? «Я веру, што мы выйграем. Мы вернемся туды, адкуль паходзім», — адзначыў Мілінкевіч, маючы на ўвазе Еўропу.

Былы кандыдат у прэзідэнты зрабіў невялікі ў экскурс у гісторыю, як мянялася палітыка Еўрасаюза адносна Беларусі.

«Палітыка санкцый, ізаляцыі была маральнай. Але палітыка тады палітыка, а не пазіцыя, калі дае вынікі. Сітуацыя ж у краіне толькі горшала, большаў страх, станавілася больш палітвязняў».

Кропкай адліку новай палітыкі дыялогу ЕС Мілінкевіч лічыць прыезд у Мінск еўракамісара Хаўера Саланы. «Была спрэчка, ці можна размаўляць з дыктатарам. Можна, калі гаворка ідзе пра народ. Хаця гэты дыялог даў 19 снежня. Ніхто не ставіў за мэту дэмакратызаваць Лукашэнку. Была мэта павярнуць народ да Еўропы».

Па словах Мілінкевіча, нават тыя невялікія саступкі, на якія ішла ўлада падчас «лібералізацыі» адыгрывалі важную ролю на будучыні. Галоўнай памылкай Еўропы ён называе адсутнасць дарожнай карты ў адносінах ЕС і Беларусі.

«Павінны былі быць канкрэтныя крокі з боку ўладаў, на якія мусіць адказваць Еўрасаюз. Лукашэнка ж нічога не рабіў, а Еўропа чакала. Я праціўнік таго, каб Лукашэнку давалі грошы. Гэтыя грошы пойдуць на рэжым. Дыялог павінен узнавіцца толькі пасля вызвалення палітвязняў. Калі хочаце, не будзе дыялогу — не будзе Беларусі», — мяркуе Мілінкевіч.

Палітык называе праект Еўразійскага саюза «мэтай жыцця Пуціна». «Берлінскі мур», што сёння існуе паміж Беларуссю і Еўропай, толькі на карысць Расіі. Я амаль упэўнены, што пасля абрання Пуціна прэзідэнтам Расія паспрабуе замяніць Лукашэнку на больш лаяльнага і прадказальнага чалавека, які будзе здаваць эканоміку і, не дай Бог, увядзе расійскі рубель».

Мілінкевіч лічыць, што ў 2008 якраз палітыка дыялогу, а не санкцый прывяла да вызвалення палітвязняў. «Дыялог вызваліў вязняў, а не амерыканскія санкцыі. Санкцыі штурхаюць нас да Расіі. Дыялог значна больш эфектыўны».

Была закранутая і тэма аб’яднання апазіцыі, якая нярэдка ставіцца на Захадзе. «Я за аб’яднанне. Але нават польскай «Салідарнасці» было лягчэй, бо ўсе ад самых левых да самых правых былі за аддаленне Польшчы ад Расіі і набліжэнне да Еўропы.

У нас жа нават сярод апазіцыі ёсць сілы, што выступаюць за інтэграцыю з Расіяй і добрасуседскія дачыненні з Еўропай. Я і мае прыхільнікі за інтэграцыю з Еўропай і добрасуседства з Расіяй».

Лідар Руху «За Свабоду» мяркуе, што на сённяшні дзень Расія мае больш шанцаў адхіліць Лукашэнку ад улады, чым апазіцыя. «Вырашальнымі ў пытанні, куды пойдзе наша краіна, будуць першыя выбары пасля Лукашэнкі», — лічыць А.Мілінкевіч.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць