Эканоміка

Лідары ЕС узгаднілі бюджэтныя правілы малым складам

Лідары еўразоны ўзгаднілі бюджэтныя правілы для краін валютнага блока ў пятніцу, хоць ім і не ўдалося дамагчыся змен у дамове ЕС для ўсіх 27 краін-удзельнікаў.

Пасля 10 гадзін начных перамоваў лідары ЕС узгаднілі праграму правіл, якія абмяжоўваюць памеры дэфіцыту бюджэту і аб’ёму дзярждоўгу краін, якія ўваходзяць у еўразону.

Кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыа Драгі назваў гэтае рашэнне крокам наперад, а еўразона, па яго словах, павінна стаць толькі мацнейшай пасля двух гадоў рынкавых узрушэнняў.

Прыйсці да пагаднення ўсіх 27 краін ЕС перашкодзіла патрабаванне прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана пра саступкі, на якія ні Германія, ні Францыя пайсці былі не гатовыя, паведаміў адзін з чыноўнікаў ЕС на ўмовах ананімнасці.

Па словах трох крыніц у ЕС, любая дамоўленасць аб бюджэтных правілах з гэтага часу будзе, верагодна, закранаць толькі 17 краін валютнага блока і тых, хто захоча да іх далучыцца.

У той жа час усім лідарам Еўрасаюза ўсё ж удалося прыйсці да пагаднення аб верхняй мяжы фонду выратавання ESM — яна будзе абмежаваная 500 мільярдамі еўра. Пры гэтым, па словах крыніц, сума будзе перагледжаная ў ліпені наступнага года, калі фонд павінен будзе пачаць функцыянаваць.

Лідары таксама дамовіліся вывучыць пытанне аб прадстаўленні двухбаковых крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду на суму 200 мільярдаў еўра, з якіх 150 млрд дадуць дзяржавы зоны еўра, каб МВФ меў больш рэсурсаў для барацьбы з даўгавым крызісам Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць