Грамадства22

Нацбал Дзяніс Сахар аштрафаваны на 1 млн рублёў

Актывіст аргкамітэта па стварэнні ў Беларусі Нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзяніс Сахар аштрафаваны на 30 базавых велічынь (1 млн 50 тыс рублёў).
Пра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэта Дзмітрый Сіняк.

Паводле яго слоў, Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 12 снежня прыкладна ў 7.30 у сябе дома. Доўгі час яго сябры не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Ні ва УУС, ні ў судзе Першамайскага раёна Мінска не пацвярджалі яго затрыманне. Аднак як стала вядома, у Першамайскім судзе ўсё ж адбыўся працэс, які завяршыўся штрафам для Сахара за дробнае хуліганства.

Сіняк звязвае затрыманне свайго таварыша з акцыяй нацыянал-бальшавікоў, праведзенай 3 снежня каля будынка Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ў Мінску.

Нагадаем, у гэты дзень трое маладых людзей вылілі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі. Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманне праўдзівай інфармацыі шляхам адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці». Аўтары ўлёткі нагадваюць, што «пра гэта аб’яўляе прынцып вернасці журналіста аб’ектыўнай рэчаіснасці, адзін з міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 лістапада 1983 года».

«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі такія прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта замоўленымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то смех, то здзіўленне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не змяніў іх сутнасці. Пасля змены шыльды БТ усё так жа і засталося сферычным тэлебачаннем у вакууме. Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра аб’ектыўную рэчаіснасць!» — гаворыцца ў адозве да БТ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Новая мадэль GPT-6 Astra проста ўзяла і прайшла ўсе 48 узроўняў капчы «Я не робат»2

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць