Грамадства44

Законапраект, які забараняе дзяржслужачым карыстацца картай паляка, прыняты ў другім чытанні

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 14 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай службе».

Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Міхаіл Орда, законапраект пашырае пералік абмежаванняў для дзяржаўных служачых. У прыватнасці, ім забараняецца карыстацца льготамі і перавагамі, што даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама атрымліваць дакументы, якія даюць такія льготы і перавагі.

Праектам закона замацоўваецца абавязак дзяржслужачых перадаваць гэтыя дакументы ў кадравую службу дзяржаўнага органа. Невыкананне гэтага патрабавання будзе з’яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад пасады.

Законапраект быў распрацаваны ў мэтах выканання рэкамендацый Канстытуцыйнага суда ў яго рашэнні адносна закона Польшчы аб карце паляка. На думку суда, якую ён выклаў 7 красавіка, асобныя нормы закона «Аб карце паляка» не адпавядаюць: агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, што ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю іншай дзяржавы, прадугледжаным у статуце ААН; палажэнням Венскай канвенцыі аб консульскіх адносінах і Консульскай канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча; палажэнням пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян, заключанага шляхам абмену нотамі 20 снежня 2007 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў1

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус60

«Усю справу жыцця — усё разбурылі». Што вядома пра справу выдання «Інтэкс-Прэс», рэдактары якога атрымалі вялікія турэмныя тэрміны1

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ3

«Рамантыка скончылася, нават не пачаўшыся»: як мінчукі пераехалі ў глуш6

Супрацоўнікі службы эвакуацыі аддзяліліся ад «Байсола». Цяпер будзе ProEvac4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў1

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць