Грамадства22

Гаварылі-гаварылі... Горад-спадарожнік Смалявічы адкладаецца?

Замест гэтага будуць забудоўваць Каладзішчанскі палігон.

— Пакуль мы канчаткова не вызначылі статус Смалявічаў як горада-спадарожніка, — распавёў на праграме «Форум» беларускага тэлебачання намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман. — 

Ёсць сёння праблемы наконт пачатку рэалізацыі гэтага праекта.
Па-першае, крэдыты, якія можам накіроўваць на будаўніцтва, — гэта з крэдытаў Мінскай вобласці. Тыя рэсурсы, якія Мінску накіраваныя, мы накіроўваць не можам. Па-другое, ўкласці ў стварэнне інфраструктуры трэба 1,7 трыльёна рублёў — каб забяспечыць інжынерныя сеткі, вуліцы. Мінск адначасова (або на працягу двух гадоў) такую ​​суму выдаткаваць не можа.

Мы вызначылі прыярытэты, — працягнуў Радаман, — і будзем пачынаць забудову з тэрыторыі, прылеглай да горада Мінска — гэтак званы раён Зялёны Бор (Каладзішчанскі палігон і яшчэ шэраг земляў, якія далучылі да Мінска). Там можна пабудаваць каля 7 мільёнаў квадратных метраў жылля. Гэта дасць магчымасць на пяцігодку заняць будаўнікоў. Спачатку Зялёны Бор, потым Смалявічы.

Гэта азначае: горад-спадарожнік Смалявічы адмяняецца. На яго няма вольных грошай у Мінску, а Мінская вобласць спансаваць мінгарвыканкамаўскі праект не ў сілах. Да пытання стварэння горада-спадарожніка Сяргей Радаман паабяцаў вярнуцца не раней чым у 2013 годзе.

Каментары2

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць